Суд Маскоўскага раёна Менска вынес вырак зьняволенаму бізнэсоўцу Юрыю Данькову. <b>Дадалося відэа</b>
Папа Францішак напісаў беларускай жанчыне першы свой дакумэнт на беларускай мове.
Сёньня суд Маскоўскага раёна Менска мае абвесьціць вырак зьняволенаму бізнэсоўцу Юрыю Данькову.
У нядзелю 22-га сьнежня ў Кіеве ля аднаго з офісаў Партыі рэгіёнаў пратэставалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Напярэдадні Калядаў мастачка Валянціна Лойка разважае пра сакральныя сэнсы выяваў каляднае зоркі і саламянага павука.
Урады Расеі і Беларусі дамовіліся пра тое, што цягам першага паўгодзьдзя 2014 году ў Беларусь будзе даслана 11,5 мільёна тон сырой нафты. Паведамленьне пра гэта 21 сьнежня зьявілася на афіцыйным сайце ўраду Расеі.
У айчынай фільматэцы беларускамоўная прадукцыя прадстаўленая пераважна стужкамі, зьнятымі ў савецкі час. Фільмаў сучасных — няма. Чаму? Пра беларускую мову ў беларускім кінэматографе разважае кінарэжысэр Маргарыта Касымава і навучэнцы Беларускай акадэміі мастацтваў Тацяна Дубецкая і Андрэй Грынько.
Два дзясяткі музыкаў зь Менску, якія сёньня хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з музыкаў — Павал.
Наша чытачка, жонка асуджанага Тамара піша, што распарадак, які існуе ў беларускіх месцах зьняволеньня, не дазваляе вязьням заставацца здаровымі і робіць зь іх інвалідаў.
Сталічныя аўтааматары пратэставалі супраць увядзеньня мыта на карыстаньне аўтамабілем, якое давядзецца сплочваць падчас тэхаглядаў.
У Бабруйску актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі расказалі жыхарам пра кіеўскі майдан. Яны распаўсюдзілі каля трохсот асобнікаў адмысловага нумара газэты «Новы час» аб пратэстнай акцыі ўкраінцаў супраць непадпісаньня прэзыдэнтам краіны Віктарам Януковічам дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
20 сьнежня актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак арышту.
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў даведаўся, што Барысаўскі РАУС падаў у суд хадайніцтва аб працягу ў дачыненьні да яго прэвэнтыўнага нагляду, які на дадзены момант павінен скончыцца ў студзені
Сёньня распачынаецца галасаваньне за найлепшы беларускамоўны відэаролік у рамках конкурсу «Крок наперад», абвешчанага на пачатку лістапада футбалістам Юрасём Юрчанкам.
19 сьнежня ў канадзкім Таронта, каля Музэю хакейнай славы прайшоў пікет супраць правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
19 сьнежня ў Магілёўскай ратушы згадалі караля Рэчы Паспалітай і Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя.
19 сьнежня ў Горадні амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка адкрыў выставу даваеннага польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага, а таксама наведаў польскамоўную школу і псыхіятрычную клініку.
Блізу сотні ўкраінцаў і беларусаў прыйшлі 19 сьнежня да сьценаў амбасады Беларусі ва Ўкраіне, каб выказаць словы падтрымкі палітычным вязьням рэжыму Лукашэнкі. Свой паход удзельнікі распачалі з майдану Незалежнасьці.
У Бабруйску інваліды-вазочнікі могуць карыстацца сацыяльным таксі толькі каб наведваць мэдычныя і сацыяльныя ўстановы. Што да забаўляльных імпрэзаў, то таксісты адмаўляюцца іх туды вазіць.
Загрузіць яшчэ