Фінкевіч прызнаў сваю віну.
Судзьдзя Есьман загадаў выклікаць у суд сьведку затрыманьня Верашчагіна, а таксама супрацоўніка міліцыі, якія складаў пратакол.
Беларусы Таронта далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскае дыяспары ля расейскага консульства.
Кампанія «Гавары праўду» перанесла ўручэньне прэміі імя Навумавай. Прычына — сьмерць народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Сёньня а 10 гадзіне суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разглядаць справу менчука Віктара Шаршуна, зьбітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы.
Сёньня раніцай у феадасійскі гандлёвы порт увайшоў расейскі дэсантны карабель на паветранай падушцы «Зубр».
28 лютага ў Празе падчас матчу Кантынэнтальнай хакейнай лігі зьбіты палітычны ўцякач Аляксей Шыдлоўскі, які разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг.
Тэма праграмы — інваліды, цяжка хворыя і нямоглыя старыя за кратамі. У перадачы ўдзельнічаюць былыя сядзельцы беларускіх папраўчых устаноў.
Віктар Шаршун, якога міліцыя зьбіла за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы, пасьпеў уратаваць новы сьцяг ад праваахоўнікаў.
На Гомельшчыне ў сьпісах зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты пераважаюць начальнікі розных узроўняў. Тым часам шэраговыя выбарцы ня ведаюць сваіх дэпутатаў, ня бачаць ніякай іхняй працы.
Перад новымі ўкраінскімі ўладамі ўсур’ёз паўстала пагроза страціць Крым. Паўвостраў, які разьдзіраюць нацыянальныя канфлікты, зазнае сілавы ціск з боку Расейскай Фэдэрацыі. Ці сфармулявала беларуская ўлада і беларуская апазыцыя сваё стаўленьне да апошніх падзеяў ва Ўкраіне?
З Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы за апошнія два з паловай гады звольнілі трох выкладчыкаў і асьпірантку. Усе яны гісторыкі, усе выкладалі, пісалі навуковыя працы на беларускай мове. Месца працы страцілі за палітычную нядобранадзейнасьць. Чым яны сёньня займаюцца, як удалося ўладкавацца пасьля звальненьня?
У Горадні ў Старым замку сёньня адкрылася выстава «Гарадзенская Троя», на якой прадстаўленыя 645 прадметаў, якія знойдзеныя на тэрыторыі старой забудовы.
Цяпер Расея ў Крыме захоплівае козыры, каб паказаць, што яе месца — за сталом перамоваў пра лёс Украіны, кажа вайсковы аналітык Аляксандар Алесін.
Рэвалюцыйныя падзеі ва Ўкраіне адбіліся й на цывільных стасунках людзей на памежжы. Беларусы, якія звыклі езьдзіць на закупы ў суседні з Гомелем Чарнігаў, пакуль асьцерагаюцца гэта рабіць. Рэпартаж з памежнай вёскі Новая Гута Гомельскага раёну.
Менскі гарадзкі суд скасаваў рашэньне выбарчых камісіяў Заводзкага раёну і Менску, якія былі адмовіліся зарэгістраваць грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадзкога савету.
З горацкай незалежнай газэты «Ўзгорак» намагаюцца спагнаць 50 мільёнаў рублёў. З пазовам аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі ў раённы суд зьвярнулася жыхарка райцэнтру Горкі Тамара Калтунова.
Такое рашэньне аднагалосна прынялі эўрапейскія парлямэнтары 27 лютага. Далей рашэньне будзе разглядацца Радай ЭЗ. Яно ўступіць у сілу праз 20 дзён пасьля апублікаваньня.
Вярхоўная Рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым павінна разгледзець пытаньне пра рэфэрэндум. Пра гэта ў відэазвароце паведаміў старшыня крымскага парлямэнту Ўладзімер Канстанцінаў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разглядаць справу менчука Віктара Шаршуна, зьбітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы.
Загрузіць яшчэ