3 чэрвеня ўступаюць у сілу адноўленыя санкцыі ЗША супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Як гэта мае працаваць.
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес выракі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні, якая адбылася год таму і скончылася затрыманьнем блогера Сяргея Ціханоўскага.
Ня менш як на чатырох шматдзетных маці ў Беларусі завялі крымінальныя справы з палітычных прычын. Трое зь іх за кратамі. Расказваем пра гэтых жанчын.
Пра гэта расказала жонка палітзьняволенага журналіста Аксана Пачобут.
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў чаканьні суду ў гомельскім СІЗА-3. Адтуль ён даслаў ліст сваёй прыяцельцы. Ён перасьцерагае ў лісьце беларусаў.
Будуць судзіць жанчыну, якая здавала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Менску, заключыўшы зь ёй дамову на два гады. Але пасьля жнівеньскіх падзей уласьніца кватэры перадумала.
Сваякі і сябры затрыманых журналістаў расказваюць, што тыя пішуць зь вязьніц, які ў іх настрой і на што спадзяюцца.
У траўні на ўпраўленьні пошукавых сэйсмавыведных работ вытворчага аб’яднаньня «Беларуснафта» пачаліся затрыманьні, арышты і звальненьні. Першая прычына — супрацоўнікі стварылі закрыты тэлеграм-чат і абмяркоўвалі палітычныя падзеі ў Беларусі. Другая — удзел у восеньскіх пратэстах.
Жыхарка Менску расказала Свабодзе пра катаваньні ў менскай турме на Акрэсьціна. Прозьвішча яна прасіла не называць, але паказала свае дакумэнты.
Чытачка Свабоды Лера падзялілася лістом, які ёй нядаўна прыйшоў зь СІЗА ад Сьцяпана Латыпава, які спрабаваў парэзаць сабе горла падчас суду.
«Прэс-хатай» у сьледчых ізалятарах палохаюць тых, хто не супрацоўнічае са сьледзтвам ці адмаўляецца даваць прызнальныя паказаньні, — кажа праваабаронца і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны. Ён правёў у зьняволеньні 6,5 года.
Спроба самагубства ў судзе Сьцяпана Латыпава — ня першы такі выпадак у судовай практыцы.
Надзвычайны ініцыдэнт у судзе над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым.
Мікіту Залатарова пасадзілі на 5 гадоў калёніі, калі яму было 16 гадоў. У траўні яму споўнілася 17. Падлетак працяглы час сядзеў у адзіночнай камэры і скардзіўся бацьку, што доўга так не вытрымае.
1 чэрвеня ў судзе Савецкага раёну пачаўся працэс над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым. Ён быў затрыманы 15 верасьня 2020 году ва ўласным двары — абараняў мурал з выявай «дыджэяў перамен» на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракта.
Не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян, якія наважыліся на пратэсты ў жніўні 2020 году супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў на карысьць Лукашэнкі. Свабода піша пра справы і прысуды.
Стваральніца і галоўная рэдактарка сеткавага выданьня Media-Polesye Сьвятлана Гарда расказвае, як зьмянілася праца парталу пасьля выбараў, чым яна ганарыцца і чаго баіцца.
У Беларусі сілавыя структуры працягваюць перасьлед людзей за грамадзянскую пазыцыю. Свабода адсочвае і апісвае падзеі. Артыкул абнаўляецца.
Галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна» Алег Гаруновіч камэнтуе чарговы правал беларускай хакейнай зборнай, тлумачыць, чаму менавіта хакеісты аказаліся самымі праўладнымі, і расказвае, як павінны скласьціся адносіны дзяржавы да спорту ў новай Беларусі.
31 траўня ў Горадні затрымалі жыхара Гомля Арцёма Сакава. Ён працаваў апэратарам Сяргея Ціханоўскага. У канфлікце на плошчы ў Горадні 29 траўня 2020 году ня ўдзельнічаў — быў у той час у кавярні.
Загрузіць яшчэ