Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мянчанцы пагражае 2 гады турмы, бо перадумала здаваць кватэру дзяржабвінаваўцы Аліне Касьянчык


Аліна Касьянчык
Аліна Касьянчык

Будуць судзіць жанчыну, якая здавала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Менску, заключыўшы зь ёй дамову на два гады. Але пасьля жнівеньскіх падзей уласьніца кватэры перадумала.

Свабодзе стала вядома, што пракурорскай работніцай аказалася памочніца пракурора Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык, якая выступала дзяржаўнай абвінаваўцай у гучных палітычных справах.

«Сапраўды, дзяўчына зьвярнулася да памочніцы пракурора Касьянчык, якая здымала ў яе кватэру, з прапановай скасаваць дамову. Тая пагадзілася зрабіць гэта пры згодзе бакоў, што пацьвярджаецца пагадненьнем, якое абодва бакі падпісалі. Варта адзначыць, што ініцыятарам самой сустрэчы ў ЖЭС была менавіта Касьянчык. Гэта выключна грамадзянска-прававыя адносіны. Бакі маюць права скасаваць дамову, ніякага прымусу не было, размовы пра гэта ў матэрыялах справы не ішло і не ідзе. Сама Касьянчык, падпісаўшы пагадненьне, пацьвердзіла сваю згоду, а значыць, ніякія правы парушаныя не былі», — расказаў Свабодзе адвакат, які працаваў на этапе праверкі.

Аднак у Заводзкай пракуратуры палічылі, што гаспадыня жыльля «паддалася інфармацыйнаму ўплыву» і захацела сьвядома «парушыць правы, свабоды і законныя інтарэсы пацярпелай выключна ў сувязі з займанай ёй пасадай».

На арэндадаўцу завялі крымінальную справу за «парушэньне раўнапраўя грамадзянаў» (арт. 190 КК) і ўжо перадалі яе ў суд. Жанчыне пагражае да 2 гадоў зьняволеньня, сама яна пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Паводле Жыльлёвага кодэксу, разарваць дамову пра найм жытла арэндадаўца можа з сваёй ініцыятывы, папярэдзіўшы наймальніка за месяц і патлумачыўшы матывы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG