Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык дапускаюць, што інфармацыю пра тых, хто ахвяраваў у фонд зь беларускіх картак, выдалі сілавікам беларускія банкі.
У Беларусі паказваюць пірацкую копію новага фільму Джэймса Кэмэрана «Аватар: Шлях вады». Экспэрты расказваюць, наколькі этычна глядзець пірацкае кіно і чым такія паказы пагражаюць беларускаму пракату.
Цягам дня 9 студзеня паветраную трывогу неаднаразова абвяшчалі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Данецкай, Херсонскай і Палтаўскай абласьцях Украіны.
Сяргея Патупчыка затрымалі перад навагоднім карпаратывам кампаніі.
За апошнія 24 гадзіны ў Салядары адбылося 22 баявыя сутыкненьні. Расейцы 106 разоў абстралялі горад.
Міністэрства абароны Расеі стварыла цыкль нэгатыўнай зваротнай сувязі, якім спрабуе адказаць на посьпехі ўкраінскага наступу.
Летась з 1 ліпеня ва Ўкраіне ўвялі візавы рэжым для грамадзян Расеі.
«Да працы на гэтай тэхніцы далучаюцца беларускія вайскоўцы», — сьцьвярджаюць ва Ўкраіне.
Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Урад Расеі даў станоўчы водгук на законапраект, які прыраўняе да экстрэмісцкіх матэрыялаў мапы, «якія аспрэчваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Расеі», гэта значыць тыя, дзе анэксаваныя ўкраінскія тэрыторыі не пазначаны як расейскія.
Расейскія вайскоўцы для падтрыманьня дысцыпліны ў войску пачалі расстрэльваць вайскоўцаў, якія плянуюць здацца ва ўкраінскі палон, гаворыцца ў заяве Генштаба Ўзброеных сіл Украіны.
Поўнамаштабная вайна, разьвязаная РФ, прывяла да ўтварэньня ва Ўкраіне найбуйнейшага ў сьвеце міннага поля плошчай 250 тысяч квадратных кілямэтраў, заявіў прэмʼер-міністар Дзяніс Шмыгаль у інтэрвію паўднёвакарэйскаму агенцтву Yonhap.
Паліцыя Нямеччыны ў нядзелю паведаміла аб затрыманьні жыхара зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія ў справе аб падрыхтоўцы маштабнага тэракту.
Расейскія спэцслужбы вэрбавалі дзяцей для збору зьвестак аб стратэгічных аб’ектах, паведаміў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Раённы суд у баўгарскім горадзе Руса адмовіўся выдаць Беларусі ўкраінца Дзьмітра Трафімчука.
Увечары 7 студзеня ў горадзе Лутугіна за 25 кілямэтраў ад Луганску адбыўся выбух на магістральным газаправодзе. Пажарныя патушылі ўзгараньне. Цяпер падача газу па газаправодзе адключаная.
Больш за 100 чалавек затрымалі на мітынгу каля расейскай ваеннай базы ў армянскім горадзе Гюмры. Пра гэта паведамляе палітычны рух «Нацыянальны дэмакратычны полюс», які выступіў арганізатарам акцыі.
На вайсковым палігоне Обуз-Лясноўскі пад Баранавічамі, дзе Лукашэнка сёньня назіраў за падрыхтоўкай расейска-беларускай групоўкі войскаў, відаць больш вайсковай тэхнікі.
Здымкі з суду, дзе нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі знаходзяцца ў клетцы з кайданкамі на руках, выклікалі недаўменьне і абурэньне. Пагаварылі з адвакатамі пра тое, што за гэтым стаіць і ці бывала такое раней.
21 сьнежня Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла закон «Аб канфіскацыі маёмасьці». Глядзім, наколькі ён адпавядае Канстытуцыі.
Загрузіць яшчэ