Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі фондаў BySol і ByHelp выключылі, што зьвесткі донараў трапілі да сілавікоў зь іхных базаў


Парк высокіх тэхналёгій, Менск
Парк высокіх тэхналёгій, Менск

Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык дапускаюць, што інфармацыю пра тых, хто ахвяраваў у фонд зь беларускіх картак, выдалі сілавікам беларускія банкі.

Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак маюць думку, што сілавікі цікавяцца менавіта супрацоўнікамі IT-галіны, бо ў тых ёсьць грошы. Адпаведна, мэта заключаецца ў тым, каб напалохаць іх і спагнаць як мага больш грошай.

Лявончык апублікаваў у сваім фэйсбуку чатыры пункты адносна таго, што ён думае пра сытуацыю.

  • Я выключаю выцек дадзеных з базаў кампаніі ByHelp. Было б у нас дзірава — нашыя людзі ў Беларусі даўно б сядзелі. У нас дагэтуль асноўная частка аплат адбываецца ўнутры краіны. Мы па-ранейшаму можам дастаўляць у Беларусь дзясяткі тысяч на тыдзень гатоўкай;
  • Дадзеныя аб данатах былі, хутчэй за ўсё, перададзеныя банкамі. Плацяжы апрацоўвае Stripe, і можна адфільтраваць транзакцыі празь яе на ФБ. Але каму пайшоў данат — не;
  • Чаму прыйшлі толькі да айцішнікаў? Бо іх можна «падаіць». І будуць «даіць»: ужо паабяцалі, што ня будуць адкрываць «крыміналку» толькі за дзесяціразовы данат у карысьць нейкага рэжымнага фонду. Ну то бок прапануюць адкупіцца. Стандартны тэрарызм;
  • Яшчэ раз паўтаруся. Усе, хто данаціў зь беларускіх картак, тэарэтычна ў зоне рызыкі. Высновы рабіце самі.

Стрыжак, у сваю чаргу, выключае выцек зьвестак з базаў BySol. Ён, як і Лявончык, мяркуе, што інфармацыю пра транзакцыі маглі выдаць беларускія банкі. Разам з тым, піша кіраўнік фонду, у фонд ахвяравалі розныя людзі, але прыйшлі менавіта да айцішнікаў, бо ў іх ёсьць грошы.

Ён прапанаваў тым, хто адчувае рызыку, выяжджаць зь Беларусі. Фонд можа дапамагчы, калі напісаць на гарачую лінію.

«Думайце аб сваёй бясьпецы. Ёсьць задача захаваць сябе для будучыні», — дадаў Андрэй Стрыжак.

  • Ініцыятыва ByHelp узьнікла ў сакавіку 2017 году на хвалі масавых арыштаў у Беларусі. Тады фонд сабраў і перадаў сем'ям пацярпелых больш за 55 тысячаў даляраў. Зараз фонд зьбірае сродкі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі падчас выбарчай кампаніі 2020 году і, сумесна з BySol, на рэабілітацыю палітычных вязьняў і іхных сем'яў пасьля іх вызваленьня.
  • Фонд BySol паўстаў у 2020-м. Спачатку ён засяродзіўся на дапамозе людзям, якія страцілі працу з палітычных прычынаў, у тым ліку праз страйк, і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Таксама фонд займаецца эвакуацыяй людзей зь Беларусі, тых, каму пагражаюць палітычны крымінальны перасьлед і катаваньні. Акрамя таго, зьбірае грошы на дапамогу беларускім ваярам, якія змагаюцца ў вайне на баку Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG