Зарэгістраванае ў 2006 годзе Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Емэнская грамада» можа быць ліквідаванае паводле пазову Міністэрства юстыцыі.
Абстаноўка на памежных пераходах Беларусі па-ранейшаму напружаная.
2 верасьня 2024 году ў 2655 сярэдніх навучальных установах пачынаюць вучыцца 1 млн 70 тысяч чалавек, паведамляе Міністэрства адукацыі. Паводле звестак Белстату, год таму ў краіне было 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі і 1 млн 90 тысяч навучэнцаў.
Справу Тацяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай і Яўгена Пугача разглядаюць у Менскім гарадзкім судзе.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай праводзіць кансультацыі зь Міністэрствам замежных спраў і міграцыйным агенцтвам Швэцыі ў сувязі з дэпартацыяй з гэтай краіны двух грамадзян Беларусі, паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнай лідэркі Франак Вячорка.
З пачатку году суседнія зь Беларусьсю краіны Эўрапейскага Зьвязу спынілі 28 154 спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
«Прамудры Гасподзь судзіў Вам устаць да карміла дзяржаўнага кіраваньня Беларусі ў пераломны момант яе гістарычнага быцьця», — заявіў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, віншуючы Аляксандра Лукашэнку з 70-годзьдзем.
У сувязі з пачаткам новага навучальнага году менская міліцыя вырашыла «ўзмацніць захады бясьпекі».
Высокія шанцы стаць новым спэцдакладчыкам ААН аб правах чалавека ў Беларусі — у Ніла Райманда Муйжніекса з Латвіі.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Павал Латушка падчас сустрэч з эўрапейскімі партнэрамі заклікалі іх не прызнаваць вынікаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, бо адсутнічаюць умовы для іх свабоднага правядзеньня.
З 2023 году «досьвед СВА» (расейскай вайны ва Ўкраіне) рэгулярна фігуруе ў рэлізах сілавых ведамстваў аб правядзеньні ў Беларусі розных вучэньняў.
Дзяржаўны абвінаваўца 29 жніўня запрасіў для экс-намесьніка міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка пакараньне ў выглядзе шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Заява прагучала, калі Лукашэнка зьвярнуўся да тэмы вайны Расеі ва Ўкраіне.
Урад дапоўніў пералікі тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі ў рамках контрасанкцый.
Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сымбаляў беларускага пратэсту 2020 году.
Больш за 1,5 млн рублёў падаткаў недаплаціла сталічная ІТ-кампанія, якая займаецца абслугоўваньнем праграмнага забесьпячэньня для касавага абсталяваньня, паведаміла прэс-служба Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК).
З 19 чэрвеня ў стадыі ліквідацыі знаходзіцца кампанія «Кажыгульні» — беларуская юрыдычная асоба папулярнага распрацоўніка мабільных гульняў SayGames.
Пра выпадак паведаміла Швэдзкае радыё.
Забарона працягваць тэрмін дзеяньняў пашпартоў у амбасадах Беларусі за мяжой можа быць «часовай мерай», якая, «магчыма, зь цягам часу будзе адмененая», заявіла пастаянная прадстаўніца Беларусі пры Аддзяленьні ААН у Жэнэве Ларыса Бельская.
Заява прагучала 27 жніўня ў Менску на рэспубліканскай пэдагагічнай радзе.
Загрузіць яшчэ