У МЗС Беларусі афіцыйна звароты ад украінскага боку з патрабаваньнем аб адвядзеньні войскаў «ні ў якім выглядзе не паступалі», заявіў прэсавы сакратар ведамства Анатоль Глаз 26 жніўня, камэнтуючы распаўсюджаную напярэдадні заяву МЗС Украіны.
У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона зьнішчыла 99 запушчаных Расеяй ударных бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахед — 131/136», яшчэ два «перасеклі мяжу» зь Беларусьсю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ Мікалай Алешчук.
Менш за тысячу беларускіх вайскоўцаў знаходзяцца цяпер паблізу мяжы з Украінай, «ня створана ўдарнай групоўкі», з прычыны чаго паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі цяпер немагчымы.
Другі этап комплекснай праверкі органаў упраўленьня тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласьці праходзіць 26 жніўня – 6 верасьня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
За студзень — жнівень у Беларусі ў 1,6 раза пабольшала выпадкаў атручэньня грыбамі ў параўнаньні з адпаведным леташнім пэрыядам.
Яшчэ сем чалавек прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасьцю палітычнымі зьняволенымі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пазыцыі афіцыйнага Менску і Ватыкану адносна вайны ва Ўкраіне «абсалютна сугучныя», заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы 23 жніўня ў Менску з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі.
Албанія, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя далучыліся да санкцый, прынятых Эўразьвязам супраць беларускіх уладаў 26 ліпеня 2024 году.
Больш за ўсё захворваньняў на клешчавыя інфэкцыі — на Берасьцейшчыне і Горадзеншчыне. У ліпені беларусы нават прасілі Мінздароўя зрабіць прышчэпку ад кляшчоў бясплатнай, аднак у ведамстве не пабачылі ў гэтым неабходнасьці.
На гэты конт зьявілася пастанова ўраду Беларусі.
Ва ўсіх клясах беларускіх школаў штомесяц будзе праходзіць інфармацыйная гадзіна на тэму «Генацыд беларускага народу».
«З палёгкай» успрынялі вызваленьне журналісткі Ксеніі Луцкіной у міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», сказана на яе старонцы ў сацсетцы Х.
Факультатыў разьлічаны на школьнікаў 8 і 9 клясаў. Дакумэнт апублікаваны 21 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Калі нічога «істотнага» не адбудзецца, дык па выніках 2024 году можна чакаць росту эканомікі Беларусі на 4-5%, заявіў на брыфінгу 20 жніўня старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык, піша «Позірк».
Агулам прапануць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі 13 відаў жывёл, уключыць 21 від і зьмяніць ахоўны статус для 33 відаў.
У Менскім гарадзкім судзе разгледзяць пазовы аб ліквідацыі некалькіх дабрачынных арганізацый.
Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.
З заклікам да міжнароднай супольнасьці, міжнародных інстытутаў, «палітыкаў і дыпляматаў усіх краін» садзейнічаць вызваленьню палітвязьняў у Беларусі выступіла 17 жніўня Аб’яднаньне сваякоў і былых палітвязьняў.
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», МУС 16 жніўня ўключыла яшчэ 33 чалавекі, аднаго з іх — паўторна, цяпер у ім 4.325 пазыцыяў.
Загрузіць яшчэ