Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь працягнула забарону на ўвоз асобных тавараў зь Літвы

Малако. Ілюстрацыйнае фота
Малако. Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 году забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўраду.

Забарону на імпарт асобных тавараў зь Літвы ўвялі пастановай Савету міністраў № 182 ад 14 сакавіка 2024 году. Пачаткова забарона дзейнічала з 1 красавіка па 1 кастрычніка, цяпер яе падоўжылі, назваўшы гэты крок «вымушанай мерай беларускага боку для забесьпячэньня абароны нацыянальных інтарэсаў і рэагаваньня на недружалюбныя дзеяньні» Літвы.

Згодна з пастановай, праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы забаронена ўвозіць у Беларусь (для рэалізацыі ці спажываньня) ваду, піва, віны, вінаграднае сусла, вэрмуты, іншыя зброджаныя напоі , этылавы сьпірт, воцат, шыны і апоны пнэўматычныя гумовыя, ужываныя адзеньне й іншыя вырабы, а таксама ўжываныя часткі й рыштунак транспартных сродкаў.

Краіна паходжаньня тавараў значэньня ня мае.

  • 18 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю надалей працуюць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).
  • 30 верасьня на паседжаньні Нацыянальнай камісіі бясьпекі Літвы было заяўлена, што Літва плянуе яшчэ больш скараціць транспартныя плыні церазь мяжу зь Беларусьсю.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG