Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) па-ранейшаму лічыць малаверагодным непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны.
41-гадовы айцец Віталь Чабатар належыць да ордэна клярэтынаў, служыць у Магілёве 15 гадоў.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь міністаркай нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу «беларускім валянтэрам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне».
Са студзеня па кастрычнік у Грузію паступіла 38,5 млн даляраў у выглядзе грашовых пераводаў зь Беларусі, пра сьведчаць дадзены грузінскага Нацыянальнага банка.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што «найбліжэйшым часам на тэрыторыі Беларусі плянуецца правядзеньне шэрагу тэрактаў — штучна справакаваных тэхнагенных катастроф на аб’ектах крытычнай інфраструктуры».
Беларусы ніколі не выступалі «ініцыятарам ваеннага канфлікту» і заўсёды з «прыязнасьцю і павагай» ставіліся да суседзяў, гаворыцца ў віншаваньні Аляксандра Лукашэнкі народу Латвіі зь Днём абвяшчэньня Латвійскай Рэспублікі.
Міжнародныя санкцыі «не зьмянілі паводзінаў» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, заявіў прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч на онлайн-дыскусіі «Крызіс кошту жыцьця: якая сытуацыя ў эканоміках Беларусі і Расеі ва ўмовах санкцыяў».
Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальных справах супраць Сьвятланы Ціханоўскай і экс-прэтэндэнта ў прэзыдэнты Валерыя Цапкалы «на стадыі заканчэньня», паведаміў першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Алег Шандаровіч у інтэрвію БелТА, апублікаваным 17 лістапада.
Намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў транзыце ўлады лідэр руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч паведаміў, што створаная плятформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел у кампаніі.
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Арцём Праскаловіч і лідэр руху «За свабоду» Юры Губарэвіч прызначаныя намесьнікамі прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па транзыце ўлады Паўла Латушкі.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 11 лістапада з рабочай паездкай Талачынскі раён (Віцебская вобласьць), прыгразіў нацыяналізацыяй кампаніям з замежным капіталам у выпадку, калі яны захочуць пакінуць беларускі рынак.
На аўкцыёне 10 лістапада прадалі сканфіскаваны за нявыплату штрафаў дачны надзел вядомай актывісткі Ніны Багінскай, паведаміў тэлеканал «Белсат» з спасылкай на супрацоўніка РУП «БелЮрЗабесьпячэньне».
Кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) прыняла рашэньне ўжыць 33 параграф свайго статуту ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі за сыстэматычныя парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў ды ігнараваньне рэкамэндацый МАП.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна патрапіць 228 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Асколачнае раненьне мышцы рукі атрымаў беларускі добраахвотнік, старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, распавялі BPN ягоныя сябры.
Сыстэма рэгуляваньня цэнаў у Беларусі ня будзе адменена, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка 4 лістапада падчас паездкі ў Горадзенскую вобласьць.
Экспарт калійных угнаеньняў з Беларусі ў 2022 годзе скароціцца на 50-60% , прагназуе канадзкая хімічная кампанія Nutrien.
Камісія пры Міністэрстве юстыцыі прыняла чарговае рашэньне аб магчымым спыненьні дзеяньня ліцэнзій адвакатаў. За апошнія два гады больш за 60 беларускіх адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзіі або выключаныя са складу калегій.
У чэрвені 2023 году МАП мае разгледзець санкцыйныя захады супраць Беларусі ў сувязі зь невыкананьнем правоў незалежных прафсаюзаў.
Уладам не спадабалася, што ва ўмовах беспрэцэдэнтных палітычных рэпрэсій Аб’яднаная грамадзянская партыя працягвае працу, таму яе лідэраў і актывістаў затрымалі і асудзілі, лічыць былы старшыня партыі, сябра каманды Ціханоўскай.
Загрузіць яшчэ