У эфіры першага каналу Беларускага тэлебачаньня выйшаў спэцрэпартаж, прысьвечаны дзейнасьці грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Як чарговую прэм'еру БТ камэнтуюць прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду".
Два прадстаўнікі партыі БНФ — Галіна Сямдзянава і Юры Хадыка ўключаныя ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Старшыня грамадзкай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Ваўчанін уключаны ў гарадзкую выбарчую камісію Жодзіна.
Падчас сёлетняга грыбнога сэзону жыхары розных рэгіёнаў краіны адзначаюць падвышаную актыўнасьць лясных кляшчоў. Жыхары гарадоў кажуць, што ў кватэрах зьяўляюцца блыхі ды іншыя насякомыя. Ці зьвязанае распаўсюджаньне шкоднікаў са зьменай клімату.
Прадпрымальніца з Салігорску Тацяна Кучынская аштрафаваная на 40 базавых велічыняў за распаўсюд незалежнага друку.
22 верасьня — міжнародны "Дзень без аўтамабіля", у якім прымаюць удзел 1200 гарадоў у 40 краінах сьвету. У Беларусі "Дзень без аўтамабіля" праводзіцца трэці год і сёлета адзначаны рэклямнымі кампаніямі і дабрачыннымі акцыямі.
У Беларусі распачалася прэзыдэнцкая перадвыбарчая кампанія — слухачы камэнтуюць яе хаду, выказваюцца на адрас патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Пра гэта — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Актывісты стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» распачалі бестэрміновую акцыю абароны касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску. Сёньня прайшла першая акцыя.
17 верасьня а 19-й гадзіне моладзевыя актывісты, актывісты БХД і Маладога Фронту зладзілі першы пікет у абарону касьцёла Сьвятога Язэпа на прыступках будынку.
Пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, вынікі перапісу жыхароў краіны, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
У эфіры "Званкі на Свабоду". Пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, 11-я гадавіна зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на "Свабоду".
Суд не задаволіў скаргаў на два папярэджаньні, вынесеныя газэце Міністэрствам інфармацыі. Пастанову рэдакцыя накіруе на перагляд у касацыйную інстанцыю Вышэйшага гаспадарчага суду.
Юрыст БХК Гары Паганяйла рыхтуе заяву ў ЦВК з патрабаваньнем адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групе па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У эфіры "Званкі на Свабоду". Дачыненьні паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі, вынікі апошняга перапісу насельніцтва, становішча на харчовым рынку краіны, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на "Свабоду".
Актывіст дэмакратычнага руху з Салігорску Андрэй Тычына аштрафаваны судом на 1 мільён 225 тысяч рублёў (35 базавых велічыняў) за распаўсюд незалежнага друку.
Мусульмане Беларусі адзначаюць Рамазан-байрам — сьвята завяршэньня месяца посту і малітваў. Гэтымі днямі ў мячэцях і малельных дамах краіны праходзяць урачыстыя малітвы. Ахвяраваньні, сабраныя падчас Рамазану, беларускія мусульмане накіроўваюць пацярпелым ад паводкі ў Пакістане.
У Беларусі працягваюцца пошукі вінаватых у нападзе на расейскую амбасаду ў Менску 30 жніўня. З гэтай нагоды былі затрыманыя сямёра маладых людзей, якіх называюць актывістамі анархісцкага руху. З боку кіраўніцтва Беларусі таксама прагучалі здагадкі пра магчымую датычнасьць Масквы да гэтага інцыдэнту. Што думаюць пра здарэньне менскія мінакі?
1 верасьня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб ліцэнзаваньні асобных відаў дзейнасьці», якім былі адмененыя ліцэнзіі ў шэрагу накірункаў прадпрымальніцкай дзейнасьці.
1 верасьня Аляксандар Лукашэнка разам з сынам Мікалаем браў удзел у адкрыцьці новай школы ў Бараўлянах. Кіраўнік краіны сярод іншага сказаў, што Міколка будзе навучацца ў звычайнай школе. Дзе навучаецца Мікола Лукашэнка, а таксама іншыя дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў?
1 верасьня набывае моц пастанова Апэратыўна-аналітычнага цэнтру і Міністэрства інфармацыі аб парадку абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі.
Загрузіць яшчэ