16 лістапада дэмакратычная грамадзкасьць адзначыць Дзень салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі. Удзельнікі акцыі зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы. У Дні салідарнасьці плянуюць прыняць удзел некаторыя кандыдаты ў прэзыдэнты.
Праваслаўная царква ў Беларусі не прыняла рашэньня адносна свайго ўдзелу ў працы Ўсебеларускага народнага сходу. Гэткім чынам, чацьвёрты перадвыбарчы сход можа адбыцца без прадстаўнікоў духавенства.
У амбасадзе Літвы ў Беларусі адбылася прэзэнтацыя супольных праектаў Літоўскай і Беларускай чыгунак
Паміж Літоўскай і Беларускай чыгункамі дасягнутая дамоўленасьць аб арганізацыі хуткаснага цягніка, які будзе курсіраваць паміж сталіцамі дзьвюх краін.
У апёкавым цэнтры шпіталя хуткай дапамогі ў Менску надалей застаюцца трое ахвяраў выбуху на прадпрыемстве "Пінскдрэў". Стан пінчукоў па-ранейшаму называюць цяжкім, але сваякам дазволілі наведваць сваіх родных.
У ноч на 5 лістапада ў Курапатах невядомыя зламалі 38 крыжоў. Па факце здарэньня міліцыя будзе праводзіць праверку цягам бліжэйшых 10 дзён. Лідэры КХП-БНФ заклікаюць беларускіх грамадзян на талаку, каб аднавіць крыжы.
Сябры партыі КХП БНФ правялі шэсьце і мітынг у Лошыцы, прымеркаваныя да дня памяці продкаў "Дзяды". Удзел у іх прынялі актывісты партыі і многія неабыякавыя людзі, у тым ліку значная частка моладзі.
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прадстаўнікам шэрагу польскіх СМІ, у якім, сярод іншага, выказаўся наконт гістарычных і палітычных аспэктаў узаемадачыненьняў Беларусі і Польшчы.
Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія падвяла вынікі першага этапу праверкі подпісаў, сабраных за кандыдатаў у прэзыдэнты краіны.
Паводле календара Каталіцкага Касьцёлу, дзень 2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў. З гэтай нагоды на Кальварыйскіх могілках у Менску адбылася сьвятая імша і працэсія з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
БАЖ распаўсюдзіла маніторынг асьвятленьня першага этапу прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ.
У Менску адзначылі штогадовы Дзень памяці продкаў "Дзяды". Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты і мітынг у месцы масавых палітрэпрэсій зладзіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
Пацярпелых ад выбуху на «Пінскдрэве» лечаць у апёкавых цэнтрах Менску і абласных гарадоў Беларусі. Мэдыкі заяўляюць, што апёкі — надзвычай цяжкая і небясьпечная траўма, а лячэньне апёкаў — найдаражэйшая мэдычная паслуга.
У нядзелю, 31 кастрычніка, у Менску адбудзецца шэсьце і мітынг з нагоды дня памяці продкаў "Дзяды". Яго традыцыйна праводзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства выступіў з заявай, у якой даў ацэнку спробам улады наладзіць дыялёг зь недзяржаўнымі арганізацыямі.
Чальца прэзыдыюму Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Русь», выкладчыка Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ Сяргея Шыптэнку звольнілі з працы без тлумачэньня прычын. Сам ён лічыць, што яго пазбавілі месца за супрацоўніцтва з расейскімі медыямі.
22 кастрычніка ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча "Лёсы". Яна прысьвечана жыцьцю і дзейнасьці дзеячаў найноўшай гісторыі Беларусі.
Актывісты ініцыятыўных груп працягваюць зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта. Сёньня у адным з вулічных пікетаў удзельнічаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
20 кастрычніка споўнілася 6 гадоў са дня забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Сваякі, сябры і паплечнікі перакананыя ў тым, што забойства Веранікі — палітычна матываванае.
Ці вызначылі свайго кандыдата на прэзыдэнта выбарцы за два месяцы да дня галасаваньня? Гэтым пытаньнем у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася карэспандэнт Свабоды.
Загрузіць яшчэ