Праваслаўная царква ў Беларусі не прыняла рашэньня адносна свайго ўдзелу ў працы Ўсебеларускага народнага сходу. Гэткім чынам, чацьвёрты перадвыбарчы сход можа адбыцца без прадстаўнікоў духавенства.
У адміністрацыі Менскай эпархіі праваслаўнай царквы паведамляюць, што рашэньне пра ўдзел сьвятароў у працы Ўсебеларускага сходу прымае непасрэдна мітрапаліт Філарэт. Магчыма, яго вынесуць на разгляд калегіяльнага органу — царкоўнага сыноду. На сёньня ж гэтае пытаньне застаецца адкрытым, паведаміў прадстаўнік Беларускага экзархату па сувязях з СМІ, айцец Яўген Сьвідэрскі:
«У сувязі з камандзіроўкай мітрапаліта афіцыйнай інфармацыі я ня маю. Але царква не адмаўляецца ад удзелу ў гэтай імпрэзе».
Вышэйшы герарх БПЦ Мітрапаліт Філарэт прымаў удзел у працы Ўсебеларускіх народных сходаў мінулых гадоў. У сваю чаргу, праваслаўныя сьвятары заставаліся адзінымі, хто прэзэнтаваў на сходзе беларускае духавенства. Станоўчыя адносіны да ўдзелу ў падобных імпрэзах выказваюць таксама і прадстаўнікі пратэстанцкай канфэсіі. Але браць удзел у працы форуму не даводзілася ніколі, кажа юрыст царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін:
«Мы ставімся добра, але ня бачым, што ў нас ёсьць такая магчымасьць удзельнічаць у падобным сходзе. На жаль, улады стараюцца абмежаваць уплыў на грамадзтва ня толькі царквы „Новае жыцьцё“, але і іншых пратэстанцкіх цэркваў. Таму на такія імпрэзы нас звычайна не дапускаюць».
Каталіцкі касьцёл у Беларусі — другі пасьля праваслаўнай царквы паводле колькасьці вернікаў. Аднак і ягоныя прадстаўнікі ўдзелу ва Ўсебеларускім сходзе ніколі ня бралі, паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар а. Аляксандар Улас:
«Нічога ня ведаю адносна ніякага сходу, і касьцёл ніякага ўдзелу не прымае, калі ня ведаем. Нават выказацца на гэтую тэму цяжка. А што тычыцца ўдзелу ў палітыцы, то касьцёл ставіцца паводле касьцёльнай навукі, што кожная ўлада існуе найперш для таго, каб клапаціцца пра супольнае дабро сваіх грамадзян. І ў гэтым сэнсе касьцёл таксама да гэтага імкнецца».
Магчымы няўдзел мітрапаліта Філарэта ў працы чарговага Ўсебеларускага сходу камэнтуе палітоляг Валеры Мацкевіч:
«Магчыма, што гэта адбылося з-за нядбайнасьці нейкіх чыноўнікаў, якія рыхтавалі гэты сход і пакрыўдзілі БПЦ. А магчыма, гэта нюанс лібэралізацыі, калі вышэйшага царкоўнага герарха не запрасілі адмыслова, каб зрабіць выгляд перад Захадам, што канфэсіі ў нас у роўным становішчы. Бо, ведаючы асаблівыя адносіны паміж дзяржаваю і праваслаўнай царквой, да гэтай падзеі можна паставіцца толькі са зьдзіўленьнем».