22 кастрычніка ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча "Лёсы". Яна прысьвечана жыцьцю і дзейнасьці дзеячаў найноўшай гісторыі Беларусі.
"Лёсы" Аляксандра Тамковіча — гэта 50 інтэрвію-маналёгаў зь вядомымі дзеячамі беларускага адраджэньня: палітыкамі, грамадзкімі і творчымі дзеячамі. Кніга пісалася пяць гадоў і выдавалася ў меншым аб'ёме, цяпер жа выйшаў дапоўнены варыянт. Пра асноўную ідэю кнігі гаворыць аўтар "Лёсаў" Аляксандар Тамковіч:
"На гэты конт вельмі слушна сказаў Манаеў. Ён сказаў, што калі прачытаеш гэтую кнігу, становіцца зразумелым, чаму мы згубілі шанцы, якія былі. Бо гэтыя людзі ўсе — культурная, творчая і палітычная эліта нацыі".
Сярод герояў кнігі Аляксандра Тамковіча — паэт Рыгор Барадулін, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, а таксама многія іншыя. Гаворка вядзецца ня толькі пра іх грамадзкую і творчую дзейнасьць, але і пра асабістае жыцьцё гэтых асобаў.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі — таксама адзін з герояў кнігі:
"У Аляксандра была такая журналісцкая пазыцыя — паказаць людзей ня толькі як дзеячаў грамадзкіх ці дзяржаўных, але і ў сувязі з рознымі жыцьцёвымі момантамі — маленствам, юнацтвам, вучобай і г.д. І гэта атрымалася дастаткова цікава".
Іншы герой кнігі Аляксандра Тамковіча, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га скліканьня, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў назваў "Лёсы" летапісам найноўшай гісторыі:
"Я лічу, што гэта вельмі добры падручнік па найноўшай гісторыі Беларусі. Бо гісторыю варта пісаць тады, калі асноўныя дзеячы яшчэ жывыя. Таму я назваў бы Тамковіча летапісцам найноўшай гісторыі. Ну, і я думаю, што тым, хто будзе пісаць гадоў праз сто нашу гісторыю, гэтая кніга будзе вельмі добрым дапаможнікам".
Аляксандар Тамковіч паведаміў, што распачаў працу над новымі інтэрвію-маналёгамі, якіх увойдуць у наступную кнігу "Лёсы".