Родныя знакамітых беларусаў, пахаваных на Вайсковых могілках, расказваюць Свабодзе пра сваё стаўленьне да іх добраўпарадкаваньня.
Жыхарка Менску Настасься Ерамеева патрабавала зафарбаваць малюнак, сабрала 223 подпісы. За тое, каб зафарбаваць саму Ерамееву, сабралі ў 10 разоў больш подпісаў.
Гіганцкая вячэрніца — адзін з найменей дасьледаваных беларускіх відаў кажаноў, бо звычайна селіцца ў цяжкадаступных месцах. Перад гэтым, усяго адзін раз вячэрніцу бачылі ў Беларусі — у 1930 годзе. Мы правялі тры дні ў намётах сярод палескіх балот, каб пабачыць рэдкага кажана.
Прадстаўнікі ўладаў кажуць, што «добраўпарадкуюць» толькі тыя пахаваньні, якія не даглядаюцца роднымі памерлых. Свабода сабрала пяць гісторый з Вайсковых могілак, якія абвяргаюць гэтае сьцьвярджэньне.
Ён захварэў на бортніцтва каля дзясятка год таму. Цяпер лазіць на 11-мэтровую вышыню даглядаць калоды, якія важаць пад 100 кіляграмаў.
Свабода паглядзела, як 17 ліпеня на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску рыхтаваліся да залевы.
Дарогу праз Альманскія балоты ўсё яшчэ будуюць. Улады патлумачылі, чаму яна патрэбная
Ася Мартынава і Даніл Шкатаў сьцьвярджаюць, што гэта зусім не балюча.
Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
Раз на год у Альшанскім возеры ў вёсцы Альшаны (Столінскі раён Берасьцейшчыны) прымаюць хрост вернікі Царквы веры эвангельскай. Сёлета іх было 91 чалавек.
Проста ў кальцы Дзіцячай чыгункі ў Менску кампанія сэрбскіх бізнэсоўцаў, што асабіста знаёмыя з Аляксандрам Лукашэнкам, будуе шматпавярховы жылы дом. Адмыслоўцы лічаць, што гэтая забудова прывядзе да зьнішчэньня ўнікальнага архітэктурнага ансамблю і культарнага ляндшафту.
Рэпартаж зь першага беларускамоўнага сэкс-шопа.
На месцы былога дзіцячага садка на праспэкце Незалежнасьці, 93б мае зьявіцца новы бізнэс-цэнтар. Менгарвыканкам дазволіў сьпілаваць больш за 300 дрэваў і кустоў вакол будоўлі — у дварах навакольных дамоў. Жыхары лічаць рашэньне ўладаў незаконным, і цяпер яны пільнуюць рабочых зелянбуду.
Да верасьня 2018 году праз Альманскія балоты пройдзе новая дарога. Яе кошт — 1 мільён даляраў. 14 кілямэтраў грунтовай дарогі пракладаюць праз натуральнае балота. Свабода пабачыла, як экскаватары раскопваюць ляндшафтны заказьнік.
Расьцяжка зьявілася на пешаходным мосьце цераз МКАД у раёне Сухарава.
Ужо тыдзень пад высокай брамай рэстарацыі «Поедем поедим» не сьціхаюць пратэсты. Нешматлікія актывісты становяцца на шляху аўтамабіляў, якія спрабуюць заехаць усярэдзіну. Адна з актывістак нядаўна ўкусіла наведніка, а на Паўла Севярынца 8 чэрвеня склалі 5 пратаколаў.
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
На тэрыторыі комплексу, раней вядомага як «Бульбаш-хол», падчас падрыхтоўкі да меркаванага адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем, паядзім» быў заўважаны мужчына ў цішотцы з выявай Уладзіміра Пуціна і надпісам «Вежливость – наше всё».
Загрузіць яшчэ