Патрабаваньне Літвы аднавіць транзыт нафты па расейскім нафтаправодзе “Дружба” будзе ўключана ў мандат перамоваў пра новае пагадненьне Эўразьвязу з Расеяй.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч завяршыў візыт у Францыю.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня ўвечары сустрэўся з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі.
Сёньня ў Менску адбылося афіцыйнае шэсьце з нагоды Дня Перамогі — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Там выступіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Сьвята адзначылі й прадстаўнікі апазыцыі.
Каардынатар “Хартыі’97” Зьміцер Бандарэнка заклікаў дэмакратычныя сілы да спыненьня дыялёгу з уладамі і байкоту парлямэнцкіх выбараў. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы прадстаўнікі дэмакратычных сілаў?
Сёньня актывісты АГП разам зь яе старшынём Анатолем Лябедзькам правялі акцыю памяці на вуліцы Магілёўскай у Менску ля месца, дзе быў скрадзены апазыцыйны палітык Юры Захаранка.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі заявіў, што абвінавачаньні беларускім бокам амбасады ЗША ў шпіянажы - ілжывыя і беспадстаўныя.
Сёньня – Усясьветны дзень свабоды прэсы, заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН ў 1993 годзе. Ён мае на мэце прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сытуацыі са свабодай прэсы ў розных краінах сьвету.
ЗША адмовіліся ад патрабаваньня зачыніць беларускую амбасаду ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку, а таксама ад намеру зачыніць сваю амбасаду ў Менску. Але пагроза такога разьвіцьця падзеяў застаецца.
Старшыня камітэту ў міжнародных справах Дзярждумы Расеі Канстанцін Касачоў (фракцыя “Адзіная Расея”) адносна дыпляматычнага канфлікту паміж ЗША і Беларусьсю сказаў:
Апошнія падзеі ў белауруска-амэрыканскіх дачыненьнях камэнтуе намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч
Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.
Старшыня камісіі Савету рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Мікалай Чаргінец сказаў, што беларускі бок мае рашэньне ЗША пра закрыцьцё амбасады ЗША ў Беларусі і амбасады Беларусі ў ЗША. Паведамленьня пра адмену гэтага рашэньня ён пакуль ня мае.
Пагроза разрыву дыпляматычных стасункаў паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь была ўчора блізкай да рэальнасьці. Як ставяцца да магчымасьці такога разьвіцьця падзеяў у Беларусі, у Расеі і Эўропе?
Палітыкі і экспэрты працягваюць камэнтаваць рашэньне афіцыйнага Менску выслаць з краіны 10 дыпляматаў ЗША.
Сёньня ў Менску ўлады і апазыцыя плянуюць адзначыць Першамай. Асноўныя акцыі адбудуцца а 12 гадзіне на плошчы Бангалор і каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Літва заблякавала перамовы паміж Эўразьвязам і Расеяй пра новае пагадненьне. Яна патрабуе выканаць чатыры ўмовы. Адна зь іх — аднаўленьне паставак нафты праз нафтаправод “Дружба”. Ці падтрымае Беларусь Літву ў гэтай спрэчцы?
Літва наклала вэта на пачатак новых перамоваў з Расеяй. Вільня заявіла, што здыме вэта толькі пасьля аднаўленьня паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба». ТЭМА ДНЯ
Сёньня ў Менску ў сядзібе БНФ адбылася прэзэнтацыя аналітычнага агляду “Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе”. Яго аўтары прыйшлі да высновы, што сытуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца.
Загрузіць яшчэ