Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Н.Сарказі: Беларусь – частка эўрапейскай сям’і


Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня ўвечары сустрэўся з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі.


Паводле Аляксандра Мілінкевіча, прэзыдэнт Сарказі адзначыў, што Беларусь – гэта эўрапейская краіна, частка эўрапейкай сям’і. Ён выказаў шкадаваньне, што Беларусь не карыстаецца з эўрапейскіх праграмаў партнэрства. Эўропа хацела б, каб Беларусь брала ўдзел у гэтых праграмах, але мяч на беларускім баку.

Спадар Мілінкевіч сказаў, што прэзыдэнт Францыі ведае пра палітзьняволеных Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Спадар Сарказі заявіў, што Францыя будзе дамагацца іх вызваленьня, што гэта проста абавязак для пачатку канкрэтных крокаў для супрацоўніцтва.

Падводзячы вынікі сустрэчаў у Францыі, Аляксандар Мілінкевіч сказаў:

“Францускі бок вельмі занепакоены тым, што магчымая ліквідацыя амбасады ЗША ў Беларусі. І я лічу таксама, што магчымае закрыцьцё амбасады вельмі не карысна для дэмакратычнай будучыні Беларусі. Важна, каб амэрыканская амбасада засталася. Яна заўсёды была за дыялёг зь беларускімі ўладамі. Многа рабіла для дэмакратызацыі краіны. Я лічу, трэба зрабіць усё, каб яны засталіся. І эўрапейцы таксама разумеюць, што палітыка адносна Беларусі павінна быць максымальна скаардынаваная ў тым ліку і з ЗША, і Канадай, паміж самімі краінамі Эўразьвязу. Я маю надзею, што з гэтага крызісу ўдасца выйсьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG