Адзін зь лідэраў “Эўрапейскай кааліцыі”, страшыня “Народнай грамады” Мікола Статкевіч заклікае 1 траўня а 12 гадзіне ўзяць удзел у эўрамаёўцы.
Сёньня ва ўрочышчы Курапаты адбудзецца ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Працяг відэарэпартажу. Шэсьце па вуліцы Сурганава і цырымонія каля капліцы на Арлоўскай.
Нашы карэспандэнты прайшлі разам з калёнай Чарнобыльскага шляху ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Падзеі дня ў відэааб'ектыве.
Савецкі суд Менску вырашыў спагнаць з заяўнікаў Эўрапейскага маршу агулам больш за тры з паловай мільёны рублёў. Менавіта такую суму запатрабавалі ў якасьці кампэнсацыі ўрону гарадзкія прадпрыемствы “Мінскзеленбуд” і “Рэмаўтадар” Савецкага і Першамайскага раёнаў.
Напярэдадні “Чарнобыльскага шляху” ў судзе працягваецца разгляд пазоваў ад гарадзкіх установаў супраць заяўнікаў леташняга Эўрапейскага маршу.
Сёньня на малой сцэне канцэртнай залі «Менск» пачаўся сёмы міжнародны фэстываль «Дударскі фэст». У ім бяруць удзел дудары з Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Баўгарыі і Новай Зэляндыі.
Сёньня пракуратуру Менску наведалі чацьвёра заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”. У іх адбылася сустрэча з пракурорам Менску Мікалаем Куліком.
Сёньня ў Савецкім судзе Менску разглядаўся пазоў прадпрыемства Мінгарвыканакаму “Мінскзеленбуд” да заяўнікаў Эўрапейскага маршу, які адбыўся 14 кастрычніка мінулага году.
Сёньня ў канцэртнай залі «Менск» пачынаецца міжнародны фэстываль «Дударскі фэст». У ім бяруць удзел дудары з Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Баўгарыі і Новай Зэляндыі.
Сёньня суд Савецкага раёну Менску задаволіў позву прадпрыемства “Горремавтодор” Менгарвыканкаму да заяўнікаў Эўрапейскага маршу.
Ці маюць права беларускія студэнты ўдзельнічаць у палітычнай дзейнасьці? З гэтым пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў у Менску.
У Эўрапарлямэнце адбыліся дэбаты ў пытаньні шэнгенскіх візаў для Беларусі і Ўкраіны. У часе дыскусіі выступіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жак Баро.
Сёньня на сэсіі Эўрапейскага парлямэнту абмяркоўваюць умовы атрыманьня шэнгенскіх візаў грамадзянамі Беларусі. Чакаецца выступ прадстаўніка Эўракамісіі і дыскусія.
Удзельнікі “працэсу 14-ці”, які ішоў цягам трох дзён у судзе Цэнтральнага раёну Менску, зьвяртаюць увагу на шэраг працэсуальных парушэньняў.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску тры дні працягваўся працэс над удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. У панядзелак ён зноў адновіцца.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся трэці дзень судовага пасяджэньня, якое называюць “працэсам 14-ці”. На яго прыйшлі вядомыя палітыкі і моладзевыя актывісты.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. Якія самыя яскравыя ўражаньні ад другога дня працэсу?
Сёньня ў Брусэлі ў Эўрапарлямэнце адбыліся слуханьні “Чарнобыль сёньня”, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі.
Сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі адбыліся слуханьні “Чарнобыль сёньня”, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ