Уладзімер Нісьцюк: “Сёньня позна абмяркоўваць ход галасаваньня. Бо міжнародныя назіральнікі, колькі б іх ні было, выконваюць сёньня функцыю палітычных турыстаў”.
Паводле лідэра ПКБ, у назіральнікаў уражаньне, што адбываецца “сакрэтная вайсковая апэрацыя”.
Прадстаўнікі АДС заявілі, што Палата прадстаўнікоў будзе абрана ў выніку нелегітымнага выбарчага працэсу.
Каардынатар назіральнікаў ад АДС Аляксандар Бухвостаў паведаміў пра першыя зафіксаваныя парушэньні.
У сядзібе БНФ у Менску адбылася прэс-канфэрэнцыя прадстаўнікоў АДС – Аляксандра Бухвостава і Мікалая Пахабава.
Васіль Ваўранюк і Віктар Канцавенка такім чынам выказалі пратэст супраць недэмакратычных і несправядлівых выбараў.
Эўрапейская кааліцыя заклікала грамадзянаў Беларусі ўзяць удзел у акцыі пратэсту 28 верасьня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.
У Менску сёньня былі затрыманыя актывісты «Маладых дэмакратаў» Раман Багдановіч і Аляксандар Сьцепаненка.
На выбарчым участку № 528 у Коласаўскай акрузе № 106 Менску ўжо прагаласавала больш за 50% выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі.
У 2004 годзе, паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, удзел у датэрміновым галасаваньні ўзялі 17,39% выбарцаў. У Менску і Менскай вобласьці датэрмінова прагаласавала больш за 20%.
“Мы цяпер прагаласавалі, і нашы дадзеныя пойдуць на факультэт,” – сказалі карэспандэнту Свабоды студэнты на выбарчым участку. Як праходзіла галасаваньне ў Менску?
ЗША адмянілі на шэсьць месяцаў санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў -- лідзкай “Лякафарбы” і “Полацак-Шкловалакна”. Як да гэтага ставяцца ў Беларусі?
У беларускім Міністэрстве замежных спраў не камэнтуюць заяву дзяржсакратара Саюзу Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна пра тое, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя павінны ўвайсьці ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што "цяпер беларускія ўлады мусяць даказаць, што зьмена сытуацыі цалкам залежыць ад іх паводзінаў".
У беларускім МЗС не камэнтуюць заяву Паўла Барадзіна пра тое, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя павінны ўвайсьці ў склад саюзнай дзяржавы.
Агітацыйная перадвыбарчая кампанія, якая працягнецца да 27 верасьня, пакуль абмяжоўваецца выступамі кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлевізіі.
Сёньня Цэнтравыбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты першаму намесьніку старшыні Партыі БНФ Вінцуку Вячорку.
Тры кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава — аднесьлі ў газэту “Рэспубліка” сваю праграму для публікацыі. Але ім адмовілі ў рэалізацыі іх законнага права.
Сёньня ў рамках агітацыйнай кампаніі пачаліся выступы кандыдатаў у дэпутаты па тэлевізіі і радыё. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў заявілі, што выступы былі пададзеныя без купюраў.
Сёньня пачынаюцца выступы кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачаньні ў рамках агітацыйнай кампаніі, якая працягнецца да 27 верасьня.
Загрузіць яшчэ