Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыдаты ў дэпутаты спалілі свае пасьвед&shy;чаньні <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Васіль Ваўранюк, Мікола Статкевіч і Віктар Канцавенка паляць свае пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты
Васіль Ваўранюк, Мікола Статкевіч і Віктар Канцавенка паляць свае пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты

Васіль Ваўранюк і Віктар Канцавенка такім чынам выказалі пратэст супраць недэмакратычных і несправядлівых выбараў.


Сёньня ў Менску на плошчы Незалежнасьці перад будынкам Цэнтравыбаркаму кандыдаты ў дэпутаты ад Эўрапейскага сьпісу правялі акцыю пратэсту.

У першай палове дня каля будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі сабраліся прадстаўнікі Эўрапейскай кааліцыі. Лідэр кааліцыі Мікола Статкевіч прадставіў кандыдатаў у дэпутаты ад Эўрапейскага сьпісу Васіля Ваўранюка зь Берасьця і Віктара Канцавенку з Рэчыцы, якія ў прысутнасьці вялікай колькасьці журналістаў спалілі свае пасьведчаньні. Мікола Статкевіч патлумачыў учынак кандыдатаў:

“Яны вельмі абураны тым як праходзіць гэта кампанія: адміністрацыйным рэсурсам, прымушэньнем да датэрміновага галасаваньня і тым што назіральнікам дагэтуль не гарантавана права назіраць за падлікам галасоў. Такім чынам выбары ператвараюцца ў фарс”.

“Калі ласка, пакажыце свае пасьведчаньні, гэта кандыдаты ў дэпутаты. Зараз яны хочуць выказаць сваё стаўленьне да выбараў. Гараць! Гарыць падман! Такім чынам, вось іх ацэнка гэтых выбараў”.




Пасьля таго, як пасьведчаньні згарэлі, акцыя пратэсту скончылася. За акцыяй назіралі міліцыянты, яны вялі апэратыўныя відэаздымкі, але нікога не затрымлівалі.

Васіль Ваўранюк, які балятуецца па Белавескай выбарчай акрузе №8, сказаў:

“Выбары знаходзяцца пад вельмі жорсткім кантролем вэртыкалі ўлады. Старшыням выканкамаў дадзеныя каманды жорстка кантраляваць выбары. І калі яны не забясьпечаць праходжаньне “асноўнага” кандыдата, патрэбную лічбу для “асноўнага” кандыдата, то далей яны свае пасады займаць ня будуць. Многія зь іх нават не хаваюць гэтага”.

Віктар Канцавенка з Рэчыцы, які балятуецца па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе, патлумачыў, што спаленьнем свайго пасьведчаньня на плошчы выказвае пратэст супраць фальшаваньня выбараў.

“Я выказаў пратэст уладам на месцах, маральны пратэст уладам у зьвязку з тым, што выбары адбываюцца нядобрасумленна. Сёньня на месцах ідзе фальшаваньне нашых выбараў. Ідзе датэрміновае галасаваньне, людзей прымушаюць ісьці на галасаваньне. За тры дні ўжо прагаласавала 17%. Я думаю, будзе зроблена працэнтаў 30 датэрміновага галасаваньня. Ідзе ціск. Наш кандыдат ад улады з намі не сустракаўся, дэбатаў ніякіх ня вёў. Дно скрынак не абклеена стужкай, не аплямбаванае сургучом”.

Каардынатар прадпрымальніцкага блёку ў Эўрапейскім сьпісе Алесь Макаеў падвёў вынікі акцыі:

“Я лічу, што гэта мужная грамадзянская пазыцыя, мужны ўчынак: паказаць што гэта за выбары. Бо гэта насамрэч фарс, імітацыя выбараў. Сёньня спрабуюць неяк залякіраваць, паказаць, што гэта самыя дэмакратычныя выбары, — а выбараў няма”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG