Мерапрыемствы, прысьвечаныя 90-й гадавіне падпісаньня Камп’енскага замірэньня, якое паклала канец Першай сусьветнай вайне, праходзяць у Вялікабрытаніі, Францыі і Бэльгіі.
Міжнародны валютны фонд пакуль не прыняў рашэньня адносна выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту.
Намесьнік дырэктара эўрапейскага дэпартамэнту МВФ Юха Кяхкёнэн возьме ў Менску ўдзел у перамовах зь беларускім бокам адносна стабілізацыйнага крэдыту.
Місія МВФ працягне дыскусіі ў Менску на наступным тыдні. Для ўдзелу ў дыскусіі заўтра ў Менск прыбывае намесьнік дырэктара эўрапейскага дэпартамэнту Міжнароднага валютнага фонду Юха Кяхкёнэн.
Місія МВФ завяршыла перамовы з афіцыйным Менскам у справе выдзяленьня стабілізацыйнага крэдыту. Чакаецца, што найбліжэйшым часам МВФ вынесе сваё рашэньне.
Сёньня скончыла сваю дзейнасьць місія МВФ, якая прыбыла ў Менск 27 кастрычніка на перамовы з афіцыйным Менскам аб выдзяленьні двухмільярднага стабілізацыйнага крэдыту.
Расейскі прэзыдэнт Д.Мядзьведзеў прапанаваў павялічыць тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у гэтай краіне з чатырох гадоў да шасьці.
Cёньня скончыўся візыт у Менск намесьніка генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату па зьнешніх сувязях Эўракамісіі Х'юга Мінгарэлі. Віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з эўрапейскім чыноўнікам паабяцаў працаваць над “хатнім заданьнем” ад Эўракамісіі.
Палітоляг Вячаслаў Пазьняк мяркуе, што ключ да магчымых пазытыўных пераменаў у беларуска-амэрыканскіх стасунках знаходзіцца не ў Вашынгтоне, а ў Менску:
Палітоляг Ігар Лялькоў мяркуе, што абраньне Барака Абамы прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі не прынясе рэзкіх зьменаў у палітыцы ЗША адносна Беларусі:
Сёньня завяршаецца рабочы візыт у Менск дэлегацыі Эўракамісіі на чале з намесьнікам генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату па зьнешніх сувязях Х’юга Мінгарэлі.
Намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур сказаў, што новая адміністрацыя ЗША рэалістычна ацэніць усе мінулыя дзеяньні адносна Беларусі.
Дэлегацыя Эўразьвязу на чале з намесьнікам генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату па зьнешніх сувязях Эўракамісіі Х'юга Мінгарэлі знаходзіцца зь візытам у Менску.
Што б вы параілі новаму прэзыдэнту ЗША зрабіць у дачыненьні да Беларусі? Паводле старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, ЗША павінны працягваць ранейшы курс:
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька раіць, каб прадстаўнікі Вашынгтона і Брусэля зь беларускімі ўладамі гаварылі адной мовай.
Паводле палітоляга Андрэя Фёдарава, асноўнае, гэта падтрымка дэмакратычных сілаў у Беларусі.
Кіраўнік аналітычнага фонду Мізэса Яраслаў Раманчук раіць падтрымаць праекты, якія даносяць праўду.
"Разы ў два. Думаю, гэтага дастаткова, каб людзі пачалі паважаць Амэрыку".
“Я думаю, што тая палітыка, якая сёньня існуе павінна захоўвацца".
Сёньня пасьля ўскладаньня кветак на магілы выбітных беларусаў на Усходніх могілках пачалося шэсьце часткі ўдзельнікаў сёньняшняга сьвяткаваньня “Дзядоў”.
Загрузіць яшчэ