Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна мова для Вашынгтону і Брусэлю


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Што б вы параілі новаму прэзыдэнту ЗША зрабіць у дачыненьні да Беларусі? Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька раіць “нічога кардынальна не мяняць, а прытрымлівацца той пасьлядоўнай і прынцыповай палітыкі, якая вялася і вядзецца сёньняшняй адміністрацыяй”:


“Гэта азначае: працягваць дзейнасьць “Акту аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі”. А гэты дакумэнт якраз уключае ў сябе ўсе аспэкты двухбаковых дачыненьняў. І палітычную ацэнку сытуацыі, і падтрымку мас-мэдыяў. Так што гэта такі стратэгічны кірунак.

Па-другое, я параіў бы частку ўвагі аддаць выпрацоўцы сумеснай эўра-атлянтычнай стратэгіі па Беларусі. Каб прадстаўнікі Вашынгтона і Брусэля зь беларускімі ўладамі гаварылі адной мовай. Вельмі важна вярнуцца да старой практыкі, калі ў Менск прыяжджала сумесная дэлегацыя, у якую ўваходзілі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту і Эўрапейскай Камісіі. Вось гэта якраз было сьведчаньнем таго, што ёсьць адна супольная стратэгія. І гэта значна зьмяншала б прастору для нейкага манэўру беларускіх уладаў, каб гуляць на нейкіх існуючых ці неіснуючых супярэчнасьцях паміж ЗША і Эўропай”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG