Літоўскі МЗС афіцыйна пацьвердзіў, што 16 верасьня, на запрашэньне літоўскага боку, Вільню з рабочым візытам наведае кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Плянуецца яго сустрэча з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і ўдзел у адкрыцьці літоўска-беларускага эканамічнага форуму. Апошнім разам беларускі кіраўнік меў афіцыйную сустрэчу з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам — на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Каменны лог — Меднікі (Мэдынінкай ) у лістападзе 1998 года. Чаму цяпер яго зьбіраюцца прымаць у Вільні? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Алесем Лагвінцом.