Чатыры чалавекі загінулі, два знаходзяцца ў шпіталі зь цяжкімі раненьнямі пасьля выбуху, які здарыўся ўначы з 25 на 26 лютага ў краме гораду Лестэр, што ў Ангельшчыне, за 177 км ад Лёндану, піша The Guardian.
Паліцыя заявіла, што цяпер ня зьвязвае выбух з тэрарыстамі, але будзе праводзіць пільнае расьсьледаваньне «надзвычайнага інцыдэнту». Выбух і пажар цалкам зьнішчылі двухпавярховы будынак.