Як адзначаецца, інцыдэнт адбыўся ўвечары 23 лютага. Адна машына, начыненая выбухоўкай, узьляцела ў паветра недалёка ад прэзыдэнцкага палаца ў Магадзіша, другая — побач з гатэлем.
«Да цяперашняга моманту загінулі 18 чалавек, яшчэ 20 атрымалі раненьні», — паведамілі мэдыкі.
Гэта чарговы падвойны тэракт у Магадзіша. У выніку папярэдняга, які адбыўся 14 кастрычніка 2017 года, загінулі больш за 512 чалавек, яшчэ 295 атрымалі раненьні.