За суткі двое ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі, сямёра параненыя

Мапа зоны канфлікту

Баевікі, не зважаючы на менскія пагадненьні, абстралялі пазыцыі падразьдзяленьняў сіл АТА з артылерыі, мінамётаў, гранатамётаў і стралковай зброі на Данецкім, Арцёмаўскім, Луганскім і Марыюпальскім кірунках.

За мінулыя суткі ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі загінулі двое ўкраінскіх байцоў, яшчэ сямёра атрымалі раненьні, паведаміў сьпікер АТА Андрэй Лысенка.

Невядомыя расстралялі ў сяле Валнаваха Данецкай вобласьці супрацоўніка СБУ. Асобы зламыснікаў устаноўлены, іх шукаюць, паведаміў начальнік Галоўнай управы МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.