Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бжэзінскі лічыць, што Расея разьмесьціць ядзерную зброю ў Крыме


Зьбігнэў Бжэзінскі
Зьбігнэў Бжэзінскі

«Няма нічога, што перашкодзіць расейцам разьмясьціць ядзерную зброю ў Крыме, калі яны таго пажадаюць», — заявіў амэрыканскі палітоляг Зьбігнэў Бжэзінскі на форуме Германскага інстытуту Маршала ў Брусэлі.

На яго думку, няма ніякай эфэктыўнай праўнай забароны супраць гэтага. «Такім чынам, я схіляюся да думкі, што яны, верагодна, зробяць гэта», — адзначыў палітоляг.

Але гэта, на думку Бжэзінскага, у ваенным дачыненьні не зьяўляецца нечым вызначальным. «Што турбуе мяне больш, дык гэта тое, што за апошнія некалькі тыдняў Пуцін і яго рэжым сьвядома дэманстравалі Захаду ядзерную пагрозу прамым або ўскосным спосабам — зьдзяйсьнялі палёты самалётаў, узгадвалі ядзерную зброю — гэтага не адбывалася на працягу дзесяцігодзьдзяў, і гэта небясьпечна», — падкрэсьліў ён.

На яго думку, калі Менскія пагадненьні будуць шанавацца, гэта можа быць адпраўной кропкай для некаторага ўпарадкаваньня сытуацыі, але ня ўсе пытаньні пры гэтым будуць вырашаныя — праблема Крыму ня можа быць цяпер вырашана канчаткова. «Такім чынам, статус-кво — новы статус-кво — на некаторы час будзе верагодна захаваны», — адзначыў ён.

На думку Бжэзінскага, важна, каб Расея не праводзіла палітыку падрыву трансфармацыі Ўкраіны пры дапамозе Захаду ў сапраўдную, як ён выказаўся, адказную дэмакратыю. «Даволі лёгка пры дапамозе кароткіх ваенных сутыкненьняў навязаць Украіне такую высокую эканамічную цану, што яе намаганьні па самарэфармаваньні забуксуюць», — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG