Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Стралкоў: «Я мару пра Расею ў межах 1939 году»


Ігар Гіркін-Стралкоў
Ігар Гіркін-Стралкоў

Нямецкі часопіс Der Spiegel ўзяў інтэрвію ў былога камандзіра сэпаратыстаў Данбасу Ігара Стралкова.

Стралкоў сказаў, што ён ня думаў, што вайна зацягнецца на такі доўгі пэрыяд і будзе гэтак кровапралітнай. «Я думаў, што Масква далучыць да сябе Данбас гэтак жа, як Крым, у выніку рэфэрэндуму – заявіў ён. – Вялікая частка апалчэньня ваюе якраз за ўзьяднаньне з Расеяй. Крым натхніў іх».

У сэпаратыстаў, сказаў Стралкоў, была «магчымасьць разграміць ўкраінскае войска ў верасьні. Мы маглі б заняць Марыюпаль і нават больш».

«Аднак цяпер, нягледзячы на паразу пад Дэбальцавам, украінская армія нашмат перавышае ўзброеныя сілы Народных рэспублік», – лічыць Стралкоў, які прапаную скінуць цяперашні рэжым у Кіеве. «Для мяне гэта ўрад нацыстаў. Расея павінна навесьці парадак ва ўсёй Украіне і паставіць ва ўладзе легітымны ўрад. Толькі тады праблемы Данбасу будуць вырашаны» – сказаў ён нямецкім журналістам.

Сапраўднымі сэпаратыстамі, на яго думку, зьяўляюцца «ўкраінскія палітыкі, паколькі яны аддзяліліся ад Расеі».

«Я застаюся прыхільнікам адзінай Расеі. Кіеў – гэта рускі горад. Украіна была і ёсьць часткай Расеі. Я мару пра тое, каб Расея вярнула сабе яе натуральныя межы, хаця б у межах 1939» – заявіў Ігар Стралкоў.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG