«У нас няма іншага выйсьця». Тысячы чачэнцаў едуць у Берасьце, ратуючыся ад бяспраўя і Кадырава

Звычайна ў ранішнім дызелі да Тэрэспаля было два вагоны. Гэтым летам — ужо дзесяць. Восем вагонаў адведзеныя для ўцекачоў

Зь ліпеня пачаўся наплыў чачэнцаў у Берасьце. Але польскія памежнікі скарацілі прыём уцекачоў. Штодня толькі 3–4 сямʼі атрымліваюць прытулак. Каб прыцягнуць да праблемы ўвагу, 30 жніўня уцекачы арганізавалі лягер на беларуска-польскай мяжы

Каля 200 чалавек зь дзецьмі прабылі на мяжы больш за суткі

Людзі просяць не паказваць іхня твары, каб у сваякоў у Чачні не было праз гэта праблемаў

Звычайныя берасьцейцы прывозілі чачэнцам ваду, ежу, коўдры і пампэрсы

Паводле слоў уцекачоў, «нейкі беларускі дэпутат» прывёз ім уначы коўдры

За ўдзельнікамі лягеру назірала міліцыя і памежнікі

Міліцыя дамовілася з уцекачамі, каб яны разышліся да вечара 31 жніўня

За ўчекачамі прыехалі аўтобусы і адвезьлі іх на чыгуначны вакзал

Чачэнскія дзеці каля вакзалу ў Берасьці

У каго скончыліся грошы на арэнду кватэры, начуюць на вакзале

У цягніку да Тэрэспалю ёсьць асобныя «чачэнскія» вагоны

Штораніцы а 7:30 чачэнцы едуць цягніком да польскага Тэрэспалю

Большасьць семʼяў пасьля Тэрэспалю вяртаецца назад у Берасьце тым жа цягніком. Назаўтра яны паўтараюць спробу атрымаць прытулак. Некаторыя ў пашпарце маюць амаль паўстотні адмоваў ва ўезьдзе ў Польшчу