Працоўны стол Паўла Шарамета. Фатафакт

Працоўны стол Паўла Шарамета ў рэдакцыі «Украінскай праўды»

У сераду раніцай у выніку выбуху машыны быў забіты журналіст Павал Шарамет. Апошнім часам ён працаваў ва «Ўкраінскай праўдзе», вёў калёнку на заснаваным ім «Беларускім партызане».

Шарамет цяпер не публікаваў вялікіх журналісцкіх расьсьледаваньняў, а ў асноўным рыхтаваў інтэрвію зь вядомымі асобамі, пісаў аўтарскую калёнку і блогі, вёў перадачу на радыё.

Да расьсьледаваньня па справе яго забойства далучыцца ФБР. Сярод вэрсіяў прычынаў забойстваў — прафэсійная дзейнасьць, непрыязныя адносіны, расейскі сьлед.

Паўла Шарамета пахаваюць у Менску.