«Чалавек з Пуціным» у двары рэстарацыі ў Курапатах. ФАТАФАКТ

Мужчына, верагодна, займаўся будаўнічымі работамі, зьвязанымі з рэстарацыяй

Здымкі зробленыя пасьля мітынгу, на якім абаронцы Курапатаў патрабавалі «музэй, а не карчму» на месцы, дзе ў 1930-я расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Надпіс на цішотцы гэта адсылка да выразу «вежливые люди» – так у Расеі называлі войскі без апазнавальных знакаў, што акупавалі ўкраінскі Крым (расейскія ўлады пэўны час не прызнавалі, што гэта іхныя вайскоўцы)