Ногі ды новая карціна Алеся Марачкіна — што яшчэ прадэманстраваў Уладзімер Падгол на сваёй выставе

Новая карціна Алеся Марачкіна Nobilis Soveticus ці «Меня неправильно поняли...»

Алесь Марачкін чытае верш на фоне сваёй карціны «Хакеіст»

Уладзімер Падгол паказвае экспанаты выставы

Уладзімер Падгол дэманструе інсталяцыю пад назвай «Укрыжаваны час» са свайго музэю «Месца спыненага часу»

Мастак Генадзь Рабека дэманструе сваю калекцыю уласнаручна зробленых анёлаў

Уладзімер Падгол дэманструе ногі ад манэкена, зь якімі быў на тэлебачаньні. Зараз ён плянуе іх выставіць на аўкцыён дзеля пагашэньня штрафу за правядзеньне пікетаў

«Куля» ці «зямны шар» — экспанат зь пікету каля Палацу спорту

Копія карціны Алеся Марачкіна, арыгінал якой скралі на адным зь пікетаў

«Лыжка для баршчу» — экспанат з музэю Ўладзімера Падгола

Здымак Ірыны Дарафеевай, які Ўладзімер Падгол прадэманстраваў на тэлебачаньні

«Чамаданы для Лідзіі Ярмошынай»

У сядзібе БНФ Уладзімер Падгол ды Аляксей Таўстыка прадэманстравалі рэчы, якія выкарыстоўваліся на пікетах падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.