Удзельнік 52-й і 53-й экспэдыцыяў на Міжнародную касьмічную станцыю расейскі касманаўт Сяргей Разанскі апублікаваў фота Менску, зробленыя з борту МКС.
Ён піша: «Я ведаю, што многія з вас чакалі фота сталіцы Рэспублікі Беларусь».
#Минск. Я знаю, что многие из вас ждали фото столицы Республики #Беларусь // Hero City #Minsk - the capital and largest city of #Belarus. pic.twitter.com/QMycDPb1xG
— Сергей Рязанский (@SergeyISS) September 11, 2017
Разанскі ўжо другі раз у космасе, у 2013-2014 гадах ён правёў на МКС 166 дзён, цяпер у космасе з 28 ліпеня, за бортам правёў больш за 20 гадзінаў. Мае званьне Героя Расеі.
У пачатку лета на Зямлю вярнуўся касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі. Ён таксама рабіў здымкі з арбіты, фатаграфаваў у тым ліку Берасьце, Гомель і Менск.