У выніку расейскай ракетнай атакі Дніпра ёсьць ахвяры і параненыя

На месцы расейскага паветранага ўдару. Дніпро, 29 чэрвеня 2026

З-за расейскага ўдару па прыватным прадпрыемстве ў горадзе Дніпро ва Ўкраіне загінулі пяць чалавек, яшчэ 29 пацярпелі.

Расейскія войскі днём 29 чэрвеня нанесьлі ракетны ўдар па прыватным прадпрыемстве ў Дніпры. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандар Ганжа.

Паводле яго слоў, раненьні атрымалі 28 чалавек, зь іх чацьвёра ў цяжкім стане.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што загінулі пяць чалавек, пацярпелі 29. Паводле яго слоў, выратавальная апэрацыя працягваецца:

«Вельмі важна супрацьдзейнічаць гэтаму расійскаму тэрору. Павінна быць больш абароны для людзей ад такіх жахлівых удараў. Перш за ўсё нам патрэбна антыбалістыка. Важна, каб у Эўропе праца над уласнай антыбалістычнай абаронай была максымальна актыўная. Свае сыстэмы, ракеты. Чым хутчэй такіх магчымасьцяў стане больш, тым больш жыцьцяў атрымаецца».

За мінулы дзень расейскія вайскоўцы больш за 10 разоў атакавалі два раёны Днепрапятроўскай вобласьці.

У Нікапальскім раёне пашкоджаныя прыватныя дамы, у Каменскім раёне — адміністрацыйны будынак і інфраструктура.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна атакавала 2 расейскія НПЗ. Расея біла па гарадах і сёлах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Адзін з пунктаў дасягаў Кіева». Украінскі экспэрт патлумачыў, як працавалі беларускія рэтрансьлятары для расейскіх дронаў