Дзясяткі тысяч мігрантаў прарваліся ў гішпанскі анкляў на тэрыторыі Афрыкі. ФОТА

Мігранты ў Сэўце. 31 ліпеня 2026 году

МУС Гішпаніі ацэньвае колькасьць тых, хто прабраўся ў анкляў Сэўту, ужо ў 49 тысяч чалавек.

Дзясяткі тысяч мігрантаў за апошні дзень трапілі з Марока ў Сэўту, гішпанскі анкляў на тэрыторыі Афрыкі, пасьля таго як ім удалося пераадолець па моры і сушы памежныя загароды, фактычна не сустракаючы супраціву сілаў правапарадку.

Кадры, на якіх сотні людзей, у асноўным маладых мужчын, прарываюцца ў Сэўту, зьявіліся напярэдадні.

Мігранты ў Сэўце. 31 ліпеня 2026 году

У ноч на 31 ліпеня свабодны прыток людзей у анкляў, паводле зьвестак гішпанскіх уладаў, працягваўся.

Цяпер МУС Гішпаніі ацэньвае колькасьць тых, хто прабраўся ў анкляў Сэўту, у 49 тысяч чалавек. Людзі надалей прыбываюць.

Прыходзяць паведамленьні аб беспарадках у горадзе, насельніцтва якога складае каля 80 тысяч чалавек.

Мігранцкі крызіс у Сэўце

Сэўта, хоць аддзеленая ад Гішпаніі морам, — сувэрэнная тэрыторыя гэтай краіны і, такім чынам, тэрыторыя Шэнгенскай зоны. На практыцы пры ўезьдзе з Сэўты ў мацерыковую Гішпанію правяраюць дакумэнты, гэта значыць бесьперашкодна на эўрапейскі кантынэнт мігранты з Сэўты трапіць ня могуць.

Мігранты ў Сэўце. 31 ліпеня 2026 году

У Італіі ўжо выказалі занепакоенасьць парушэньнем мяжы ЭЗ, прэм’ер-міністарка Джорджа Мэлёні, вядомая жорсткай лініяй стасоўна міграцыі, заявіла, што ўлады могуць пайсьці нават на прыпыненьне дзеяньня Шэнгенскіх пагадненьняў для Гішпаніі.

Мадрыд нядаўна абʼявіў аб магчымасьці легалізацыі каля 500 тысяч мігрантаў, якія раней прыбылі ў краіну нелегальна. На думку крытыкаў уладаў гэта, а таксама нядаўняе рашэньне Вярхоўнага суду аб немагчымасьці неадкладнай дэпартацыі мігрантаў, якія прыбылі морам, спрыяла «прарыву» мігрантаў у Сэўту.

Мігранты ў Сэўце. 31 ліпеня 2026 году

Паведамляюць, што за апошні дзень загінулі не менш за 18 мігрантаў, якія спрабавалі дабрацца ў Сэўту морскім шляхам, на маленькіх лодках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праз беспрэцэдэнтныя лясныя пажары ў Францыі і Гішпаніі эвакуявалі больш за 250 тысяч чалавек