Ва Ўкраіне паваліўся на бок аўтобус з мазыранамі, абышлося без ахвяраў

Ілюстрацыйнае фота

У Іванаўскім раёне Кіеўскай вобласьці 31 сьнежня паваліўся на бок (паводле некаторых зьвестак — перакуліўся) аўтобус, у якім з аквапарку ў Кіеве ехалі дамоў пасажыры з Мазыра.

Як перадае БЕЛТА, абышлося без ахвяраў, пацярпелыя (у іх ліку дзеці) хутка будуць на радзіме, але многія зь іх адразу накіруюцца ў лякарні. Прычыны аварыі не называюцца.