На менскіх рынках шукаюць улёткі да 21 студзеня?

Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня на рынках Менску назіраецца падвышаная актыўнасьць ахоўнікаў і кантралёраў.

Паводле гандляроў, яны сочаць, ці не раздаюцца ўлёткі і ці не вядзецца агітацыі ў сувязі з заплянаваным на 21 студзеня мітынгам прадпрымальнікаў. Гандляры мяркуюць, што заўтра манітараваньне рынкаў працягнецца.