Ён пасьпеў апавесьці пра сваё затрыманьне. Як толькі Аляксандар выйшаў з цырульні, да яго адразу падбег мужчына ў цывільным і ўдарыў кулаком у твар. Аляксандар паваліўся на зямлю. У той жа момант падбеглі міліцыянты і паведамілі прадпрымальніку, што яго затрымліваюць для складаньня пратаколу, бо чулі, як у момант удару ён нецэнзурна выказаўся.
Аляксандар Рубчэня знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. У яго разьбітыя вусны. Сам ён лічыць, што яго ізалююць на час правядзеньня акцыі прадпрымальнікаў, прызначанай на 21 студзеня.