Як паведаміў Менскі гарвыканкам, білеты на праезд у грамадзкім транспарце ад 25 лістапада будуць каштаваць: на аўтобус, тралейбус, трамвай — 1,2 рубля, на мэтро — 1,25 рубля.
Паездка ў гарады-спадарожнікі Менску і нацыянальны аэрапорт «Менск» будзе каштаваць 5 рублёў.
Праезд ужо даражэў з 1 жніўня. Тады паездка на аўтобусе, тралейбусе, трамваі стала каштаваць 1,1 рубля, а на мэтро — 1,15 рубля.
У Магілёўскай вобласьці таксама даражэе праезд у грамадзкім транспарце. Цана паездкі вырасьце з 1,05 да 1,15 рубля.
Такім чынам, праезд у Менску, Магілёве і Бабруйску падаражэў на 9%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
З 29 лістапада «Белтэлекам» падвышае тарыфы на 5%Чаму гэта важна
Падаражэньне тарыфаў грамадзкага транспарту спрычыніцца да росту інфляцыі.
Паводле прагнозаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2026 годзе мае быць не вышэйшай за 7%.
Раней улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказьнік, заплянаваны ўрадам, — 5 працэнтаў. Рэальная інфляцыя за 2025 год, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%.