Пасьля зьнішчэньня ўладамі ў 2021 годзе яе пераемніцай стала выданьне «Позірк».
Сузаснавальнікамі БелаПАН (Беларускае прыватнае агенцтва навін) выступілі Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў, якія працавалі ў газэце «Знамя юности».
Агенцтва стала першым агульнанацыянальным СМІ, якое сканцэнтравалася выключна на падзеях у Беларусі і вакол яе, а таксама працавала ў выходныя і сьвяточныя дні.
У 2002 годзе БелаПАН стварыў інтэрнэт-газэту — «Беларускія навіны» (naviny.by). У пачатку 2000-х кампанія выпускала інфармацыйна-забаўляльную газэту «Отдыхай».
Кіраўніком агенцтва быў Алесь Ліпай — да сваёй сьмерці 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў. Пасьля яго кіраўнікамі БелаПАН былі Дзьмітры Наважылаў і Ірына Леўшына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Улада баіцца праўды, разьбівае люстэрка, у якое глядзіць». Чым адметны для Беларусі БелаПАНБелаПАН, як і іншыя недзяржаўныя беларускія СМІ, усе гэтыя гады працаваў ва ўмовах пастаянных спробаў уладаў абмежаваць свабоду слова. У 2021 годзе БелаПАН стаў першым СМІ, які ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Такое рашэньне КДБ ухваліў 1 лістапада (празь некалькі гадоў улады пераправілі гэтую дату на 4 лістапада), і першым «экстрэмісцкім фарміраваньнем» сярод СМІ (пастанова МУС ад 3 лістапада).
У інтарэсах бясьпекі журналістаў дзейнасьць БелаПАН спынілі 12 лістапада 2021 году — да зьмены сытуацыі ў краіне. На той момант за кратамі знаходзіліся галоўны рэдактар Ірына Леўшына, яе папярэднік Дзьмітры Наважылаў і былы намесьнік дырэктара Андрэй Аляксандраў (у рамках так званай «справы БелаПАН»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Да 14 гадоў турмы. Агучылі выракі журналістам у «справе БелаПАН»Чаму гэта важна
Ад рэпрэсій пасьля 2020 году пацярпелі восем супрацоўнікаў БелаПАН, якія працавалі ў агенцтве ў розныя гады.
Частка супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі, якія выехалі за мяжу, працягнула працу спачатку пад брэндам BPN, а затым як «Позірк», які беларускія ўлады таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваньнем» (рашэньне МУС ад 19 сьнежня 2024 году).
«Позірк», як і БелаПАН, працуе ў фармаце інфармагенцтва і выпускае навіны, аналітыку, інтэрвію і камэнтары экспэртаў пра падзеі ў Беларусі і зьвязаныя з Беларусьсю на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.