Як Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю супраць Крымскага мосту і што гэта азначае для Расеі? Чаму бюджэт Беларусі на наступны год больш сьціплы, чым папярэднія, і ці зможа Менск разьлічваць на расейскую дапамогу?
Пра што сьведчыць жорсткі прысуд кіраўніцы культурнай прасторы «Парасон»? За што нямецкую прэмію імя братоў Грым атрымала беларуская пісьменьніца Вольга Гапеева? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 17 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
00:00 Тэмы выпуску 00:36 Удар па Крымскім мосьце: што пашкоджана і чаму гэта важна 02:50 5 гадоў калёніі за беларускую культуру 04:03 «Кадравая ліхаманка»: чаму генэрала Муравейку кінулі на Віцебшчыну 05:17 Бюджэт Беларусі без датацый Расеі: да чаго рыхтавацца 06:42 Беларуская пісьменьніца Вольга Гапеева атрымала нямецкую прэмію