Як вынікае з апублікаванага на яго сайце тэксту ўказу, цяпер карыстацца створанай Міністэрствам унутраных спраў Беларусі ў 2021 годзе сыстэмай змогуць падразьдзелы Ўзброеных сіл, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна-вышуковую дзейнасьць і ахову крытычна важных аб’ектаў.
У той жа час Міністэрства ўнутраных спраў застанецца спэцыяльна ўпаўнаважаным органам, які будзе каардынаваць дзейнасьць карыстальнікаў гэтай сыстэмы.
Уласьнікі аб’ектаў, на якіх сілавікі захочуць разьмясьціць відэкамэры, датчыкі або іншыя элемэнты сыстэмы назіраньня, абавязаныя забясьпечыць такую магчымасьць.
«Белтэлекам», які зьяўляецца апэратарам сыстэмы, мае права ствараць неабходную інфраструктуру сыстэмы маніторынгу без правядзеньня дзяржаўнай будаўнічай экспэртызы, без праектнай дакумэнтацыі і ўзгадненьня з арганізацыямі, што займаюцца энэргазабесьпячэньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як выглядае Цэнтар маніторынгу, створаны Кубраковым пасьля пратэстаў 2020-га для назіраньня за беларусамі. ФОТАШто папярэднічала
У Беларусі ў 2021 годзе завяршылі стварэньне Рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі, якая аб’яднала дзясяткі тысяч камэраў па ўсёй краіне. Сыстэма мае функцыю відэааналітыкі.
У сакавіку 2025 году ўлады паведамілі, што па ўсёй тэрыторыі Беларусі паставілі 60 тысяч «разумных» камэраў відэаназіраньня, пры дапамозе якіх шукаюць і ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году.