У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі аб новай завочнай справе, якую завялі за «садзейнічаньне эстрэмісцкай дзейнасьці».
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, менчуку Ўладзімеру Парфіновічу інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Аднак праваабаронцам невядомая сутнасьць абвінавачаньня.
Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і зьявіцца ў Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Лепш, чым проста сядзець і чакаць чарговага вызваленьня». Экспэрты абмеркавалі, што рабіць з новай хваляй рэпрэсіяўЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году склала ня менш за 500 тысяч.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 28 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 884 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 941.