Ён прыйшоў да высновы, што дыскрымінацыя жанчын у Беларусі мае структурны і сыстэмны характар. А злоўжываньне заканадаўствам спрыяе палітычна матываванаму перасьледу і абмежаваньню асноўных правоў.
Дзяржаўная палітыка і прапаганда так званых традыцыйных каштоўнасьцяў па-ранейшаму замацоўваюць дыскрымінацыйныя стэрэатыпы і абмяжоўваюць правы жанчын, а таксама іх раўнапраўны ўдзел у грамадзкім, палітычным і эканамічным жыцьці.
- Толькі 4,3 % пасадаў у Кабінэце міністраў займаюць жанчыны (2025 год).
- Заробак жанчын на 24–28% меншы, чым у мужчын.
- Жанчыны робяць у 1,7 разу больш неаплатнай працы па вядзеньні хатняй гаспадаркі і доглядзе дзяцей, чым мужчыны.
- Адпачынак па доглядзе дзяцей і неаплатны догляд блізкіх у значнай ступені ня ўлічваюцца ў пэнсійным стажы, што адбіваецца на пэнсіі (у 2025 годзе толькі ў 1 са 100 сем’яў адпачынак па доглядзе дзіцяці бралі бацькі).
- Дагэтуль існуе сьпіс забароненых прафэсій для жанчын.
- Станоўча выказвацца пра бязьдзетнасьць забаронена пад страхам адміністрацыйнага пакараньня.
- Дагэтуль няма заканадаўства што да гендэрнага гвалту, а расьсьледаваньні выпадкаў сэксуальнага гвалту грунтуюцца пераважна на доказах ужываньня фізычнай сілы або аказаньня супраціву, а не на адсутнасьці свабодна выказанай згоды.
- Баючыся, што дзяржава забярэ дзяцей зь сям’і, жанчыны замоўчваюць хатні гвалт.
- Незалежная дапамога ахвярам хатняга гвалту значна скарацілася ў выніку ліквідацыі грамадзкіх арганізацый пасьля 2020 году, шмат якія паслугі не былі замененыя дзяржаўнымі структурамі.
- Парушаюцца правы ЛГБТІК+ людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Беларусь стала адной вялікай турмой». Як рэпрэсіі разлучылі сям’ю Вольгі ТакарчукАдбіваецца на жанчынах і кампанія палітычнага перасьледу
- зьняволеньні паводле палітычных матываў,
- звальненьні за палітычную пазыцыю,
- пагрозы забраць дзяцей
- ліквідацыя незалежных жаночых арганізацый,
- крыміналізацыя звычайных формаў удзелу жанчынаў у грамадзкім жыцьці,
- унясеньне ў чорныя сьпісы, якія абмяжоўваюць іхныя правы,
- перасьлед адвакатак,
- адсутнасьць рэабілітацыі вызваленых жанчын-палітвязьняў і прымусовае выгнаньне,
- транснацыянальныя рэпрэсіі і перасьлед сваякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пэнсіянэркі за кратамі. Расказваем пра жанчын сталага ўзросту, якіх улады Беларусі зьняволілі з палітычных прычынаўАсобна ў дакладзе апісваюцца і ўмовы ўтрыманьня зьняволеных жанчын
- неналежныя санітарныя ўмовы,
- адсутнасьць прыватнасьці і відэаназіраньне за прыбіральнямі,
- абмежаваньні ў сродках гігіены,
«Былыя зьняволеныя жанчыны распавядалі пра тое, што ім адмаўлялі ў выдачы станікаў, сподняй бялізны і гумак для валасоў, уводзілі жорсткія абмежаваньні на выкарыстаньне сродкаў мэнструальнай гігіены, абмяжоўвалі доступ да душавых і неаднаразова праводзілі зьневажальныя надгляды», — гаворыцца ў дакладзе.
- адмовы ў мэдычнай дапамозе, у тым ліку цяжка хворым, сьмерці ў зьняволеньні,
- жанчыны-палітвязьні ўтрымліваюцца ў горшых умовах, чым астатнія асуджаныя жанчыны,
- яны вымушаны працаваць за мізэрны заробак і выконваць цяжкую працу — як фізычна, так і псыхалягічна (напрыклад, шыць адзеньне для сілавікоў)
- некаторыя трапляюць у ізаляцыю, штрафныя ізалятары,
У 2025 годзе паводле крымінальных справаў былі асуджаныя ня менш за 1254 чалавекі, у тым ліку 355 жанчын. Напрыканцы жніўня 2026 году ў месцах утрыманьня пад вартай у Беларусі знаходзіліся 889 чалавек, у тым ліку 124 жанчыны, адзначаецца ў дакладзе.
У сьпісах „экстрэмістаў“, які налічвае ўжо амаль 7 тысяч чалавек, чацьвёртая частка — жанчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дакладчык ААН заявіў, што ў Беларусі больш палітычных зьняволеных на душу насельніцтва, чым у любой іншай краіне сьветуШто папярэднічала
Групу незалежных экспэртаў у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі стварыла Рада правоў чалавека ААН 4 красавіка 2024 году для расьсьледаваньня парушэньняў і ўціску правоў чалавека ў Беларусі ў пэрыяд з 1 траўня 2020 году.
Склад групы вызначаны ў чэрвені 2024 году. У яе ўвайшлі дырэктарка Міжнароднага праекту ў правах жанчын Сьюзан Базыльлі (Канада), загадчыца катэдры крыміналёгіі юрыдычнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту Маніка Станіслава Платэк (Польшча) і юрыстка-праваабаронца Карына Маскаленка (Расея; кіраўніца групы).
Сярод экспэртаў ААН дакумэнт падпісалі таксама спэцыяльны спавяшчальнік ААН аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс, спэцыяльны спавяшчальнік аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар і іншыя.
Рэакцыя Менску
Улады Беларусі не прызнаюць мандат Нілса Муйжніекса і іншых спавяшальнікаў ААН, не запрашаюць іх у краіну, не адказваюць на іхныя запыты.
Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН раней выступіла з крытыкай дзейнасьці і рашэньняў Рады правоў чалавека ААН і назвала яе «рэпрэсіўным органам».
Дыпляматы МЗС Беларусі назвалі рэкамэндацыі Рады ААН «цкаваньнем дзяржаваў паводле палітычнай прыкметы».