Лукашэнка пагражае суседзям. Ціханоўскі супраць Ціханоўскай. Каму патрэбныя саміты СНД. Вынікі тыдня з Розай Турарбекавай

Вынікі тыдня. ПіК Свабоды. Палітоляг Роза Турарбекава. Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія. Ілюстрацыйны каляж

Што можа зьмяніць ляўрэат нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь?

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай. У нашай праграме таксама інтэрвію з францускім пісьменьнікам Маркам Леві і мікрабіёлягам Вікторыяй Даронінай.

00:00 Тэмы выпуску
00:38 Што можа зьмяніць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра?
05:58 Інцыдэнт на мжы Латвіі і Беларусі
07:45 Навошта патрэбныя саміты СНД
10:33 Чым Беларусь падобная да Туркмэністану
14:13 Ці можа Сяргей Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі?
21:03 Самы папулярны сучасны францускі пісьменьнік -- пра свой забаронены ў Беларусі раман і пра цэнзуру
27:05 Ці пагражае беларусам чума з Расеі

Тут фрагмэнты размовы з Розай Турарбекавай

Пра ляўрэатку нобэлеўскай прэміі міра

— Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі экс-камісарцы ААН у правах чалавека, судзьдзі ў працэсе супраць хунты М’янмы Наві Пілай. Наві Пілай нарадзілася ў сям’і індыйскіх тамілаў ва ўмовах апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы. Яна абараняла Нэльсана Мандэлу і іншых змагароў супраць апартэіду, працавала судзьдзёй у міжнародным судовым працэсе па Руандзе, а цяпер працуе судзьдзёй Міжнароднага суда ААН у справе, дзе М’янма абвінавачваецца ў генацыдзе. Наколькі важны такі выбар нобэлеўскага камітэту ў кантэксьце сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі?

— Вельмі сымптаматычна, што ўсё часьцей і часьцей Нобэлеўскую прэмію міру прысуджаюць не палітыкам, а менавіта праваабаронцам. Тут трэба ўзгадаць, вядома, і нашага нобэлеўскага ляўрэата, я маю на ўвазе Алеся Бяляцкага. І тое, што такога чалавека сёньня Нобэлеўскі камітэт выбірае ў якасьці ляўрэата, гэта, з майго пункту гледжаньня, невыпадкова. Гэта такі сыгнал адносна таго, што адбываецца сёньня. Ужо не кажучы пра заслугі, якія ёсьць у спадарыні Пілай, і вось тут я хацела б падкрэсьліць наступнае. Яна выхадка з тамільскай сямʼі, а тамілы зьяўляюцца дыскрымінаванам меншасьцю на Шры-Ланцы. Больш за тое, яна ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы была абаронцай Нэльсана Мандэлы. І ў цэлым яе шлях выглядае як вельмі яркі шлях чалавека, які, нягледзячы на прыналежнасьць да дыскрымінаваную меншасьць, дасягнула неверагодных вышыняў у справе праваабароны на агульным, глябальным узроўні. І тое, што сёньня яна займаецца кейсам Мʼянмы і разглядае палітыку цяперашняй хунты як генацыд, усё гэта невыпадкова. Гэта сыгнал сьвету, што такога роду зьявы, на жаль, сёньня распаўсюджваюцца, яны пакуль яшчэ не караюцца, але мусяць караць. Па-мойму, гэта неверагодная асоба, якую ўжо даўно трэба было ўшанаваць. Я ўяўляю сабе, як гэтаму, у двукосьсі, узрадаваліся ў Мʼянме і, у тым ліку, у Менску. Як вы ведаеце, Лукашэнка, рэжым Лукашэнкі зьяўляецца лепшым сябрам цяперашняй хунты. Таму гэта сыгнал, сыгнал вельмі выразны.

Пра эскаляцыю на беларуска-літоўскай мяжы

— На гэтым тыдні ўлады Латвіі заявлі пра новыя формы міграцыйнага ціску зь Беларусі. Паводле іх, людзі ў масках пагражалі латвійскім вайскоўцам, падганялі мігрантаў да мяжы, пазьней праніклі ў Латвію і пашкодзілі камэры назіраньня. У той жа час працягваецца перамоўны працэс паміж Польшчай і Беларусьсю і можна казаць пра пэўнае паляпшэньне адносінаў, у стасунках зь Літвой цяпер пэрыяд чаканьня, а з Латвіяй дачыненьні абвастраюцца. У чым вы бачыце прычыны такіх розных адносінаў уладаў Беларусі з суседзямі — сябрамі ЭЗ?

— Я так разумею, што гэта была паказальная апэрацыя, якая закліканая падштурхнуць Латвію і Літву да таго, каб весьці аналягічны дыялёг з Менскам. Гэта такая дэманстрацыя сілы. А які будзе адказ, мне цяжка сказаць, гэта ўжо справа Рыгі і Вільні, і, дарэчы, Брусэлю таксама. Але ў цэлым тое, што краіны Эўрапейскага зьвязу не дэманструюць адзінства, гэта ня вельмі добра. Гэта якраз дазваляе Лукашэнку, і не толькі Лукашэнку, але і Пуціну ў першую чаргу, за ягонай сьпінай, падзяляць краіны Эўрапейскага зьвязу, прымушаць іх да пэўнага роду саступак. Але на дэманстрацыю сілы можа быць і адказ. Я маю на ўвазе, што колькі можна беспакарна атакаваць межы краінаў-сяброў NATO, суседзяў Беларусі беспакарана. Бо ў цэлым гэтая сытуацыя выглядае вельмі пагрозьліва, і, з майго пункту гледжаньня, гэта таксама мае вялікае значэньне для Беларусі, таму што гэта будзе спрыяць умацаваньню ўжо і так існуючай жалезнай заслоны.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.