Яна атрымала цяжкія раненьні, у выніку якіх спатрэбілася ампутацыя канцавінаў.
Цяпер яе паклалі ў рэанімацыю і падключылі да апарата вэнтыляцыі лёгкіх. Ёйны стан надзвычай цяжкі, але стабілізаваны, гаворыцца ў паведамленьні.
Міністэрства нагадала, што ўжо папярэджвала пра небясьпеку паездак у расейскія рэгіёны, блізкія да зоны баявых дзеяньняў. «Аднак гэтыя папярэджаньні не далі належнага выніку. Сёньняшняе здарэньне пацьвярджае актуальнасьць гэтай рэкамэндацыі», — адзначаецца ў заяве.
У беларускім МЗС лічаць, што гэты інцыдэнт накіраваны на «эскаляцыю сытуацыі ў рэгіёне» і «ўцягваньне Беларусі ў канфлікт».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Красны Камень» застаецца небясьпечным маршрутам: два беларускія грузавікі зноў трапілі пад удары дронаў каля мяжыШто папярэднічала
25 і 26 верасьня 2026 году дроны атакавалі беларускія грузавікі каля расейскага памежнага пункту пропуску «Красны Камень».
11 жніўня пункт пропуску часова не працаваў пасьля ўдару дрона. Паводле «Флагштока», тады загарэліся два грузавікі з паўпрычэпамі.
2 ліпеня ў раёне «Краснага Каменя» атакавалі аўтобус «Менск — Гомель — Анапа». У ім былі 19 пасажыраў, два кіроўцы атрымалі лёгкія раненьні. Пазьней «Флагшток» заявіў, што дрон ударыў па грузавіках, якія стаялі прыкладна за 12 мэтраў ад аўтобуса, а сам аўтобус пацярпеў ад выбуховай хвалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад атаку ў Расеі. 1 чалавек загінуў, 8 пацярпелі. Расея вінаваціць Украіну, Украіна — Расею17 чэрвеня ў Бранскай вобласьці дрон атакаваў аўтобус зь беларускай дзіцячай футбольнай камандай, якая ехала ў Геленджык. Загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей, некалькі дзяцей пацярпелі.
Пасьля гэтага Лукашэнка заклікаў бацькоў не адпраўляць дзяцей у такія паездкі.
«Я не хачу тут нікога асуджаць, але папрасіць нашых людзей, і асабліва бацькоў, калі мы маем справу зь дзецьмі: трэба пасядзець дома гэты час. Трэба займацца футболам і іншымі мерапрыемствамі тут. Тут больш камфортна ў ціхай, спакойнай краіне. І трэба забараніць усялякія паездкі безь дзяржаўнага на тое нагляду і дазволу», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі: пасьля рэгулярных атак дронаў чыгуначныя брыгады адмаўляюцца ехаць на БраншчынуЧаму гэта важна
За апошнія месяцы пад атакі траплялі і грузавікі, і пасажырскія аўтобусы, у тым ліку з беларускімі грамадзянамі. Пры гэтым «Красны Камень» працягвае працаваць як міжнародны пункт пропуску. Таму папярэджаньне Лукашэнкі «заставацца дома» не вырашае праблемы для тых, хто езьдзіць празь небясьпечныя памежныя рэгіёны па працы ці па іншых справах.
У адрозьненьне ад чэрвеньскай атакі на аўтобус зь дзецьмі, у апошніх выпадках гаворка ідзе пра грузавы транспарт. Але для кіроўцаў вынік той самы: маршрут, які фармальна застаецца адкрытым, праходзіць праз зону, дзе рэгулярна адбываюцца атакі дронаў.