Каралеўская акадэмія навук Швэцыі пастанавіла прысудзіць яму Нобэлеўскую прэмію «за вызначальны ўнёсак у абсэрваторыю IceCube і адкрыцьцё высокаэнэргетычных частак астрафізычнага паходжаньня».
Франсіс Галзэн зразумеў, што лёд на Паўднёвым полюсе можна выкарыстоўваць для адсочваньня элемэнтарных часьцінак, вядомых пад назвай нэўтрына. Яго бачаньне і навуковае кіраўніцтва мелі фундамэнтальнае значэньне для абсэрваторыі IceCube — кубічнага кілямэтра лёду, абсталяванага сэнсарамі сьвятла.
Нобэлеўскі ляўрэат у фізыцы ў 2026 годзе амэрыканскі навуковец Франсіс Галзэн, які паходзіць з Бэльгіі.
Калі нэўтрына сутыкаецца з атамным ядром, яно стварае выбліск сьвятла, які і фіксуюць сэнсары ў празрыстым ледавіковым лёдзе. Лёд Паўднёвага полюсу мае тут перавагу, бо ён вольны ад розных тыпаў забруджаньня, а тэрыторыя геалягічна стабільная, без землятрусаў. Галзэна і яго ідэю неўзабаве падтрымалі іншыя дасьледнікі, і ўжо празь некалькі гадоў яны правялі папярэднія выпрабаваньні сэнсараў у лёдзе.
Лябараторыя IceCube на Паўднёвым полюсе
Што папярэднічала
5 кастрычніка пачаўся Нобэлеўскі тыдзень, цягам якога абвесьцяць усіх сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі.
Першымі абвясьцілі імёны ўладальнікаў Нобэлеўскай прэміі ў фізіялёгіі і мэдыцыне — яе атрымалі Карл Дайсэрот (ЗША), Пэтэр Гэґеман (Нямеччына) і Георґ Наґель (Нямеччына) за распрацоўку оптагенэтыкі.
7 кастрычніка назавуць уладальнікаў прэміі ў хіміі, а 8-га — у літаратуры. Апошнімі абвесьцяць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру (у Осла) і прэміі ў эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля, заснаванай Банкам Швэцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пачаўся Нобэлеўскі тыдзень. Першымі абвясьцілі ляўрэатаў у фізіялёгіі і мэдыцынеБеларускія ляўрэаты
Зь беларусаў Нобэлеўскую прэмію раней атрымалі пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч (літаратура) і тады зьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі (Нобэлеўская прэмія міру).
Сярод нобэлеўскіх ляўрэатаў таксама ёсьць навукоўцы, якія маюць беларускае паходжаньне або карані ў Беларусі — амэрыканскі навуковец Віктар Амброс (2024 год, прэмія ў мэдыцыне і фізіялёгіі), Жарэс Алфёраў (грамадзянін Расеі, 2000 год, прэмія ў фізыцы), Шымон Пэрэс (грамадзянін Ізраілю, 1994 год, прэмія міру), Мэнахем Бэгін (грамадзянін Ізраілю, 1978 год, прэмія міру), Сямён Кузьнец (грамадзянін ЗША, 1971 год, прэмія ў эканоміцы).