У Маскве на дазволеным шэсьці затрымалі людзей за лёзунг «Далоў цара!»

Ілюстрацыйнае фота

У Маскве паліцыя правяла жорсткія затрыманьні на ўзгодненай памятнай акцыі Камуністычнай партыі, прысьвечанай гадавіне штурму Белага дома ў 1993 годзе. Затрыманыя больш за 20 чалавек.

Падчас шэсьця ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць палітычныя лёзунгі, крычалі «Далоў Раскамнагляд!», «Не палітычным рэпрэсіям!» і «Свабоду палітвязням!». Па словах былога дэпутата Маскоўскай гарадзкой думы ад КПРФ Яўгена Ступіна, падставай для масавага затрыманьня стаў лёзунг «Далоў цара!».

4 кастрычніка 1993 году расейскія войскі ўзялі штурмам будынак Вярхоўнага Савету Расеі, у якім знаходзіліся дэпутаты, што выступілі супраць прэзыдэнта Барыса Ельцына, і іх прыхільнікі, у тым ліку ўзброеныя людзі. Да таго часу ў Маскве ўжо адбыліся ўзброеныя сутыкненьні, у якіх загінулі людзі. Падчас штурму, паводле афіцыйных зьвестак, былі забіты 74 чалавекі, 26 з іх – вайскоўцы і супрацоўнікі МУС, паранены 172. Тагачасныя ўлады Расеі назвалі штурм перадухіленьнем спробы дзяржаўнага перавароту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«У 2020 годзе Расея ставіла на кровапраліцьце і адсячэньне Беларусі ад Захаду», — былы кіраўнік польскай выведкі