Менскі гарадзкі суд пакараў 26-гадовага спэцыяліста IT-сфэры Міхаіла Філіпенка пазбаўленьнем волі на пяць гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічыняў.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Міхаіла Філіпенку затрымалі ў студзені 2026 году. Яму інкрымінавалі ч. 2 артыкулу 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы).
Міхаіл Філіпенка адбывае тэрмін у магілёўскай ПК № 15. Чацьвёртага верасьня 2026 году яго ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Езьдзяць у Беларусь, атрымаўшы міжнародную абарону». Чаму Польшча стала адмаўляць беларусам у дапамозеЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 1 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 879 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 934.