Паводле Краўчыка, гэта адбылося ў сярэдзіне 1990-х. На той момант ён быў студэнтам і ўдзельнічаў у дзейнасьці Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы.
«Першы раз, калі я паехаў у Беларусь, мяне арыштаваў беларускі КДБ, бо я паехаў туды падтрымліваць пратэсты Народнага Фронту», — расказаў Краўчык.
Ён удакладніў, што прыехаў разам зь іншымі польскімі студэнтамі, каб падтрымаць «дэмакратычныя памкненьні беларускіх калегаў». Пасьля затрыманьня, па словах Краўчыка, беларускія сілавіка пагражалі завезьці яго ў Курапаты.
Пазьней Краўчык неаднаразова бываў у Беларусі ўжо як польскі дыплямат і дзяржаўны чыноўнік. У інтэрвію ён назваў беларусаў «надзвычай працавітым» і «вельмі прагматычным народам», а Беларусь — «Швайцарыяй Усходу». Паводле яго, беларускае грамадзтва «мэнтальна, псыхалягічна знаходзіцца на Захадзе».